Мар’іна Горка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мар'іна Горка)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мар'іна Горка
Mar`ina Horka Monument.jpg
Статуя Мар'i - сімвал горада на ўездзе з боку Мінска
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
21 303 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222810, 222811, 222827
Паштовыя індэксы
222810, 222811, 222827
Аўтамабільны код
5
Мар'іна Горка на карце Беларусі ±
Мар’іна Горка (Беларусь)
Мар’іна Горка
Мар’іна Горка (Мінская вобласць)
Мар’іна Горка

Ма́р'іна Го́рка[2] (трансліт.: Marjina Horka) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна. Насельніцтва 21 303 чал. (2017)[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду, на р. Цітаўку.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У тапоніме «Мар'іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар'іна», якое паходзіць ад асабістага імя[3]. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі на гэты конт у наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар'я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар'інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[4]. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Мар'іна Горка згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.

28 траўня 1760 года на права валодання Мар'інай Горкай падаравана Навасёлкаўскай царкве.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца побач з аўтастанцыяй

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мар'іна Горка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1812 годзе узгадваецца, калі царкву на Мар'інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.

Баніфацый Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар'іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) у вёсцы было 24 двары.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

17 чэрвеня 1924 Мар'іна Горка стала цэнтрам Пухавіцкага раёна БССР. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

22 ліпеня 1955 Мар'іна Горка атрымала статус горада.

У 1959 г. была адкрыта Мар'інагорская дзіцячая школа мастацтваў і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, а ў 1964 г. Мар'інагорская сярэдняя школа № 4.

У 2017 г. у склад горада ўвайшлі вёскі Кавалёва і Сенажаткі[6].


Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці.

  • ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў»
  • ААТ «Машхарчпрад»
  • ААТ «Пухавіцкі харчкамбинат»
  • ААТ «Пухавічы-лён»
  • РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»
  • КП ДУП «Мар'інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»
  • ТАА «Мароз Прадукт»

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[14].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны вакзал

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з'яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал. Набыць квіткі на праезд у аўтобусе можна ў кандуктара, у маршрутцы — у вадзіцеля (аплачваць праезд прынята адразу пры пасадцы).

Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю раёна праходзіць чыгунка Мінск — Гомель. Чыгункай без перасадак можна даехаць на электрацягніку да Мінска (паўночна-заходні кірунак, каля 80 хвілін) або да Асіповічаў (паўднёва-ўсходні кірунак, каля 60 хвілін).

Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць палац культуры, 3 бібліятэкі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Мар'інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка
  • 4 сярэднія школы.
  • Музычная і спартыўная школы.
  • 6 дашкольных устаноў.
  • Вёска дзетак-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».
  • Мар’інагорская гімназія. У 1993 г. у мікрараёне Новая Зара была адкрыта ў новым будынку сярэдняя школа № 5. 3 1997/98 навучальнага года школа атрымала статус школы-гімназіі, а ў сакавіку 2002 г. - статус гімназіі. Гімназія супрацоўнічае з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, Ваеннай акадэміяй, Мінскім вышэйшым каледжам МУС РБ.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца і 2 паліклінікі.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Нараджэння Божай Маці (1874)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 79.
  4. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Пухавіцкі раён
  5. Галіна Калевіч. Мар'іна Горка. Духоўнае Адраджэнне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области (руск.) 
  7. Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.) // Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306
  8. Марьина Горка // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. Марьина Горка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. Мар'іна Горка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 74.
  11. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Марьина Горка // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]