Анжэрскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анжэрскі ўніверсітэт
фр.: Université d'Angers
Арыгінальная назва фр.: Université d'Angers
Міжнародная назва англ.: University of Angers
Заснаваны 1337
Год рэарганізацыі 1971
Студэнты 25 687[1]
Размяшчэнне Анжэ
Сайт univ-angers.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анжэрскі ўніверсітэт (фр.: Université d'Angers) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Анжэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Навучальная ўстанова ў Анжэ была заснавана яшчэ ў ХІ стагоддзі. Яна атрымала статус універсітэта ў 1337 годзе. Кароль Карл V даў ёй прывілеі ў 1364 годзе, стварыўшы ўніверсітэт з факультэтамі права, медыцыны і тэалогіі. Канец Сярэднявечча стаў часам росквіту ўніверсітэта, аб чым сведчыць заснаванне ў 1432 годзе новых факультэтаў. У 1875 годзе ўніверсітэт адраджаецца як Заходні каталіцкі ўніверсітэт. У 1971 годзе ў Анжэ засноўваецца сучасны ўніверсітэт на базе ўніверсітэцкага навуковага цэнтра, тэхналагічнага ўніверсітэцкага інстытута, юрыдычнага ўніверсітэцкага каллежа, філалагічнага універсітэцкага каледжа і інш. Такім чынам, у Анжэ сёння прадстаўлены два ўніверсітэты: дзяржаўны Анжэрскі ўніверсітэт і прыватны Заходні каталіцкі ўніверсітэт.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт літаратуры, моў і гуманітарных навук
  • Факультэт права, эканомікі і менеджменту
  • Факультэт навук
  • Факультэт аховы здароўя
  • Інстытут турызму і культуры
  • Універсітэцкі тэхналагічны інстытут
  • Універсітэцкая політэхнічная школа
  • Інстытут бізнес-адміністравання

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]