Ваенна-транспартны факультэт БелДУТ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенна-транспартны факультэт БелДУТ
БелДУТ
Заснаваны 2003
Дэкан Аляксей Аляксеевіч Паддубны

Ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту‎.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 775 ад 11 чэрвеня 2003 года. Факультэт фармаваўся на базе ваеннай кафедры, якая была створана ў 1953 годзе і заклала слаўныя традыцыі навучання і выхавання па ваенных і ваенна-спецыяльных дысцыплінах. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны палкоўнік Леўтрынскi В. В.

З 1 верасня 2004 года былі ўтвораны дзве кафедры: агульнавайскавой падрыхтоўкі і ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі.

У 2005 годзе пры непасрэдным удзеле падраздзялення Дэпартамента чыгуначных войскаў (вайсковая частка 83469) у пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна быў створаны Вучэбна-палявой цэнтр факультэта[1].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (па напрамках):

  • Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (аднаўленне і будаўніцтва шляхоў зносін)
    • Аднаўленне і будаўніцтва чыгуначнага шляху
    • Аднаўленне і будаўніцтва штучных збудаванняў
    • Аднаўленне і будаўніцтва транспартных камунікацый
  • Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (тэхнічная эксплуатацыя машын і абсталявання)

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са структурай і штатнай колькасцю ў склад факультэта ўваходзяць:

  • камандаванне;
  • вучэбна-метадычная частка;
  • аддзяленне страявое і кадраў;
  • аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • кафедра агульнавайскавой падрыхтоўкі;
  • кафедра ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі;
  • батальён курсантаў.

Начальнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксей Аляксеевіч Паддубны (з 2011)

Зноскі