Перайсці да зместу

Журавіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Журавіцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Журавічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
5 красавіка 1935
Дата скасавання 8 ліпеня 1931,
17 снежня 1956
Насельніцтва
  • 36 616 чал. (1926)
Плошча
  • 885 км²

Жура́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 і 1935—1956 гадах.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Абідавіцкі, Балатнянскі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Доўскі, Журавіцкі, Званецкі, Ісканскі, Рагоўскі (Рагінскі), Рэкценскі (Ракцянскі), Хатаўнянскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Званецкі, Ісканскі, Хатаўнянскі сельсаветы перададзены ў склад Быхаўскага раёна; Балатнянскі, Журавіцкі сельсаветы — у склад Кармянскага раёна; Рагоўскі (Рагінскі), Рэкценскі (Ракцянскі) сельсаветы — у склад Прапойскага раёна; Доўскі сельсавет — у склад Рагачоўскага раёна.

5 красавіка 1935 года Доўскі раён перайменаваны ў Журавіцкі. Цэнтр раёна — вёска Журавічы. У склад раёна ўваходзілі 14 сельсаветаў: Абідавіцкі, Балатнянскі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Доўскі, Журавіцкі, Званецкі, Ісканскі, Курганскі, Маластралкоўскі, Рэкценскі (Ракцянскі), Свержанскі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі. Плошча 635 км², насельніцтва 33755 чалавек (1935); 189 населеных пунктаў. 5 ліпеня 1935 года Журавічы набылі статус мястэчка. 5 красавіка 1936 года Маластралкоўскі сельсавет перададзены ў склад Рагачоўскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Журавічаў паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Сялец-Халапееўскі і Хатаўнянскі сельсаветы, Ісканскі сельсавет перайменаваны ў Палянінавіцкі, Свержанскі сельсавет — у Серабранскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі, Палянінавіцкі сельсаветы перададзены Быхаўскаму раёну Магілёўскай вобласці, Балатнянскі, Доўскі, Журавіцкі, Званецкі, Курганскі, Рэкценскі, Серабранскі сельсаветы — Рагачоўскаму раёну.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).