Карл I Анжуйскі
Карл I Анжуйскі (фр.: Charles d'Anjou; 21 сакавіка 1227 — 7 студзеня 1285, Фоджа) — заснавальнік Анжу-Сіцылійскага дома, кароль Сіцыліі ў 1266—1282, Неапаля з 1266, граф Анжу і Мэна з 1246, Граф Праванса і Форкальк'ера з 1246, тытулярны кароль Іерусаліма з 1277, кароль Албаніі з 1272, князь Ахейскі з 1278.
Нараджэнне і юнацкія гады
[правіць | правіць зыходнік]Карл I Анжуйскі быў самым малодшым сынам караля Францыі Людовіка VIII і Бланкі Кастыльскай. Нарадзіўся ён праз некалькі месяцаў пасля смерці бацькі [4]. Яго маці, Бланка, стала рэгенткай каралеўства пры малалетнім каралі Людовіку IX. Дзяцінства Карла прыйшлося на той час, калі Бланка была вымушана падпарадкоўваць сваёй волі непакорлівую французскую знаць. У яе практычна не было часу займацца дзецьмі, у выніку чаго Карл з юных гадоў прывык спадзявацца толькі на сябе. Ён быў чалавекам высокага росту, моцнага целаскладу, з цёмна-аліўкавай скурай і меў царственны выгляд. Ён атрымаў добрую адукацыю, паважаў паэзію і мастацтва. Пры гэтым ён, як і яго старэйшы брат, быў набажны. Ён быў храбрым рыцарам, адрозніваўся разважлівасцю, стрыманасцю, цвёрдасць, праніклівасцю. Але разам з гэтым быў уладалюбівы, прагны і жорсткі.
Карл Анжуйскі ў Францыі
[правіць | правіць зыходнік]Граф Анжу, Мена і Праванса
[правіць | правіць зыходнік]У 1246 года ў Карл быў пасвечаны ў рыцары і атрымаў багатыя апанажы Анжу і Мэн, якія завяшчаў яму бацькам (пры ўмове, што народзіцца сын) [5]. У 1246 годзе маці зладзіла яму шлюб з Беатрыс Праванскай, малодшай дачкой Раймунд Берынгера V, графа Праванса і Форкальк’ер. У яе былі 3 старэйшыя сястры, з якіх Маргарыта ў 1234 годзе ажанілася з старэйшым братам Карла, каралём Францыі Людовік ам IX Святым, Элеанора — у 1236 годзе з караля Англіі Генрыхам III, а Санча — у 1243 годзе з малодшым братам Генрыха III, Рычардам Карнуольскім, які стаў у будучыні каралём Германіі. У Раймунда Берынгера не было сыноў, таму ён па феадальнаму звычаю быў павінен падзяліць свае ўладанні паміж усімі дочкамі. Аднак ён, лічачы, што старэйшыя дочкі дастаткова ўзнагароджаны багатым пасагам і не жадаючы драбіць свае ўладанні, завяшчаў усе свае зямлі Беатрыс. Паколькі пасаг не быў выплачаны да канца, то старэйшыя дочкі палічылі сябе абдзеленымі. Маргарыта Праванская з тых часоў ненавідзела Карла, які неўзабаве пасварыўся і з удавой Раймунда Берынгера, Беатрыс Савойскай, якая патрабавала ў якасці ўдовінай долі графства Форкальк'ер.
Графства Праванскае знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Свяшчэннай Рымскай імперыі як частка былога каралеўства Бургундыя. Карл адмовіўся прыносіць прысягу імператару Фрыдрыху II, які быў заняты іншымі праблемамі і не стаў змагацца за свае правы. Пры гэтым ранейшыя графы далі гарадам і знаці поўную свабоду, з чым Карл не збіраўся мірыцца. Калі ён упершыню прыбыў у Праванс, то з ім прыбыў натоўп юрыстаў і рахункаводаў, якія прыступілі да вывучэння яго графскіх правоў і прывілеяў. Гэта выклікала паўстанне правансальскага дваранства на чале з Баралем дэ Бо і Баніфацыем дэ Кастеллан, якое падтрымала графіня-ўдава Беатрыс. Паўстанне падтрымалі таксама гарады Марсель, Арль і Авіньён, якія асцерагаліся за сваю незалежнасць [6]. Калі ў 1247 годзе Карл выехаў з Праванса для таго, каб фармальна ўступіць у валоданне графства Анжу і Мэн, гарады заключылі абарончы саюз, які ўзначаліў Бараль дэ Бо.
Разам з Людовікам IX у 1248 годзе Карл адправіўся ў крыжовы паход у Егіпет [7]. Перад гэтым ён пайшоў на кампраміс з Беатрыс Савойскай, саступіўшы ёй графства Форкальк’ер. У крыжовым паходзе ён праявіў сябе храбрым воінам. Але ў час яго адсутнасці ў Правансе ўспыхнула паўстанне. у 1250 годзе брат адпусціў Карла разам з іншым братам, Альфонсам дэ Пуацье, дадому і ў кастрычніку ён вярнуўся ў свае ўладанні. З дапамогай ваеннай сілы і дыпламатыі Карл здолеў да жніўня 1252 года падпарадкаваць мяцежныя гарады. Карл памяркоўна абышоўся з кіраўнікамі паўстання. Бараль дэ Бо стаў яго верным паплечнікам, а ўсе тры гарады былі вымушаны прызнаць Карла сваім сюзерэнам.
Барацьба за графства Эно
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1252 года памерла маці Карла, Бланка Кастыльская, якая была рэгенткай Францыі ў час адсутнасці Людовіка IX. У выніку Карл быў вымушаны паехаць у Парыж, дзе ён разам з братам Альфонсам дэ Пуацье прыняў рэгенцтва. У гэты час Папа Рымскі Аляксандр IV прапанаваў Карлу карону Сіцылійскага каралеўства. Альфонс гэту прапанову не ўхваліў, а Людовік IX у сваім пісьме забараніў Карлу прымаць карону.
Расчараваны Карл увязаўся ў грамадзянскую вайну, якая бушавала ў Фландрыі і Эно. Графіня Маргарыта, змагалася са сваім сынам Жанам д’Авэн, прапанавала Карлу графства Эно і пост рэгента Фландрыі. Карл пачаў сцягваюць войскі ў графства. Але ў 1254 годзе ў вярнуўся з крыжовага паходу Людовік IX і загадаў Карлу адмовіцца ад графства Эно, якое ён у 1256 годзе аддаў Жану д’Авэн.
Супакаенне Праванса
[правіць | правіць зыходнік]У адсутнасць Карла ў Правансе зноў стала бунтаваць знаць, якую ўзначальвалі Баніфацый дэ Кастэлан і Беатрыс Савойскай. Вярнуўшыся ў Праванс, Карл па адзіночцы справіўся з незадаволенымі. Пры пасрэдніцтве караля Беатрыс у лістападзе 1256 года пагадзілася адмовіцца ад Форкальк’ер у абмен на вялікую суму і пажыццёвы пенсіён, якія пагадзіўся выплаціць Людовік. У тым жа годзе ён уціхамірыў і Марсель.
Умацаваўшы сваю ўладу ў Правансе, Карл стаў пашыраць свае ўладанні. У 1257 годзе ён набыў некалькі сеньярый у Альпах у дафіна В’енскага, акрамя таго ён атрымаў у прынца Аранскага Раймунда дэ Бо права рэгента Арэлацкага каралеўства. У 1258 годзе васалам Карла прызнаў сябе граф Вентымільі. У 1259 годзе Карл атрымаў сюзерэнітэт над Кунеа, Альба і Кераска ў паўднёвым П’емонце, у 1260 годзе — сеньярыямі Мандовы, Чэвы і Біандратэ ў Салуццо.
У пачатку 1262 года ў Правансе ў адсутнасць Карла ўспыхнула новае паўстанне, якое ўзначаліў Баніфацый дэ Кастэлан. Ён заручыўся падтрымкай Генуі і сыноў караля Арагона. Замяшчаў Карла Бараль дэ Бо, які захаваў яму вернасць нягледзячы на ўдзел у паўстанні свайго кузена Гуго, ён змог затармазіць паўстанне. Карл вярнуўся і дамовіўся з генуэзцамі, аддаўшы ім прыбярэжныя землі, пасля чаго прымусіў бегчы Баніфацыя і Гуго дэ Бо. Пасля гэтага ён пры пасрэдніцтве караля Арагона дамовіўся з Марселем. У выніку яму ўдалося ўціхамірыць Праванс, які да канца яго кіравання цалкам падтрымліваў усе яго пачынанні.
Карл Анжуйскі і Сіцылійскае каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]Барацьба за Сіцылійскае каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]Папы Рымскія даволі доўга ўжо вялі барацьбу з прадстаўнікамі дома Гогенштаўфенаў за Сіцылійскае каралеўства. У 1258 годзе каралём Сіцыліі стаў незаконны сын імператара Фрыдрыха II Манфрэд. Жадаючы зняць Манфрэда, Папы шукалі кіраўніка, які мог бы заваяваць каралеўства. У выніку выбар паў на Карла Анжуйскага. Карону яму прапаноўваў яшчэ Папа Аляксандр IV, але тады Карл быў вымушаны адмовіцца. Новы Папа, Урбан IV у 1262 годзе ў аднавіў перагаворы з французскім дваром. У маі 1263 года Людовік IX даў Карлу дазвол на перагаворы з Папам. Дагавор быў заключаны ў чэрвені. Па ўмовах дагавора на Карла накладалася мноства абмежаванняў (ён не мог распараджацца назначэннямі на царкоўныя пасады, не мог прэтэндаваць на імператарскі прастол і займаць ніякі пост на тэрыторыі імператарскай часткі Італіі і ва ўладаннях Папства). Але ўжо восенню Карла выбралі сенатарам Рыма, што было парушэннем дагавора. Перамовы працягнуліся, у выніку чаго абодва бакі пагадзіліся на саступкі, пры гэтым Карл адмовіўся ад сенатарства ў Рыме.
2 кастрычніка 1264 года памёр Урбан IV. Новы Папа, Клімент IV, выбраны 15 лютага 1265 года, заклікаў у Рым Карла, які за гэты час паспеў заключыць некалькі саюзаў са знаццю ў паўночнай Італіі. 10 мая ён адплыў з Марселя, пазбегнуўшы сіцылійскага і саюзнага з ім пізанскай флоту, 23 мая ўжо быў у Рыме, дзе пасяліўся ў Латэранскім палацы. 21 чэрвеня яму афіцыйна ўручылі сенатарскія знакі адрознення, прычым Карл паабяцаў Папе, што адмовіцца ад іх пасля заваявання Сіцылійскага каралеўства. 28 чэрвеня Карла афіцыйна абвясцілі каралём Сіцыліі.
Манфрэд, сабраўшы войска, выступіў супраць Карла, але не адважыўся атакаваць лагер Карла, які размясціўся каля Цівалі. Пасля невялікай сутычкі Манфрэд адступіў, у выніку чаго страціў уладу ў Анканскай марцы, а яго ўплыў у Таскане аслаб. Да канца года Карл пры пасрэдніцтве Папы сабраў грошы, неабходныя для кампаніі супраць Манфрэда, і ў кастрычніку набраная ім армія выступіла з Ліёна і прыбыла ў Рым у студзені 1266 года. 6 студзеня Карл у Саборы Святога Пятра быў каранаваны як кароль Сіцыліі.
20 студзеня Карл з усімі сіламі выступіў на заваяванне Сіцылійскага каралеўства. 26 лютага каля Беневента адбылася бітва з войскам, якія ўзначальваў Манфрэд. У выніку армія Манфрэда была разбіта, а сам ён забіты.7 сакавіка Карл урачыста ўехаў у Неапаль, які стаў сталіцай яго каралеўства. Жонка Манфрэда, Алена, і яго дзеці трапілі ў палон і былі заключаны ў Ночэры. У выніку толькі дачка Беатрыс у 1284 годзе была выпушчана са зняволення[8].
Барацьба з Конрадзінам
[правіць | правіць зыходнік]Перамогшы праціўніка, Карл не стаў праследваць яго прыхільнікаў, абвясціўшы амністыю. Але нягледзячы на яго першапачатковую нястрогасць, Карл не карыстаўся папулярнасцю. Ён устанавіў высокія падаткі, ад якіх ніхто не мог ухіліцца.
У маі 1266 года Карл выканаў абяцанне, дадзенае Папе, і адмовіўся ад пасады сенатара ў Рыме, якая ў выніку ў чэрвені 1267 года дасталася аднаму з паплечнікаў Карла, Энрыке Кастыльскаму, брату караля Кастыліі Альфонса X. Папа Клімент быў вымушаны даць Карлу поўную свабоду дзеянняў у Паўночнай Італіі. Да канца 1266 года практычна ўся Ламбардыя апынулася ў руках Карла і яго саюзнікаў. У 1267 ў яго войскі падышлі да Фларэнцыі. Гэта выклікала ўцёкі кіруючых у Фларэнційскай рэспубліцы гібелінаў і прыход да ўлады радыкальных гвельфаў. Карл Анжуйскі быў абраны падэстам Фларэнцыі і заставаўся на гэтай пасадзе на працягу 13 гадоў, кіруючы знешняй палітыкай рэспублікі. Ён таксама быў прызначаны генеральным папскім вікарыем у Таскане. Падпарадкаваўшы Фларэнцыю, Карл працягнуў экспансію ў дачыненні да іншых гібелінскіх камун Тасканы. Пакуль Карл трымаў у аблозе Паджыбонсі, у ліпені 1267 годзе ў Ночэры памерла яго жонка Беатрыс.
Але ў Баварыі жыў сын нябожчыка імператара Конрада і ўнук Фрыдрыха II, Конрадзін[9]. Знаць герцагства Швабія прызнала Конрадзіна сваім герцагам, барон Іерусалімскага каралеўства абвясцілі яго сваім каралём. Незадаволеныя Карлам сваякі Манфрэда ў канцы 1266 года пачалі сцякацца да яго. Занепакоены Папа Клімент выдаў булы, у якіх пагражаў адлучэннем любому, што прызнаў уладу Конрадзіна. Але восенню 1267 года на Сіцыліі пачалося паўстанне ў падтрымку Конрадзіна, а сам ён разам з войскам выступіў у Італію. Конрадзіна падтрымаў і сенатар Рыма, Энрыке Кастыльскі, пакрыўджаны на Карла, бо той не выдзеліў яму ніякіх уладанняў у заваяваным каралеўстве.
Карл, заняты падпарадкаваннем гарадоў у Таскане, выступіў на дапамогу Папе толькі ў маі 1268 года. Ён сустрэўся з Папам у Вітэрба, дзе быў прызначаны імператарскім намеснікам у Ламбардыі, пасля чаго выступіў супраць сарацынскіх мяцежнікаў у Лучэры.
24 сакавіка 1268 года Конрадзін заехаў у Рым, дзе быў урачыста сустрэты. 14 жніўня ён з павелічэлым войскам выступіў на заваяванне сіцылійскага каралеўства. Пачуўшы пра гэта, Карл зняў аблогу Лучэры і накіраваўся насустрач Конрадзіну. 23 жніўня 1268 года адбылася бітва пры Тальякоца, у выніку якой войска Конрадзіна было разбіта, многія паплечнікі Конрадзіна трапілі ў палон. Конрадзін са сваім сябрам Фрыдрыхам Бадэнскім і некалькімі паплечнікамі ўцёк, але ў невялікім марскім порце Астурыя ўцекачоў схапілі і апазналі, пасля чаго выдалі Карлу. 29 кастрычніка 1268 года Конрадзін і Фрыдрых Бадэнскі былі публічна абезгалоўлены ў Неапалі. Гэтая пакаранне прывяло Еўропу ў стан шоку[10].
Перамога над Конрадзінам дазволіла Карлу працягнуць заваяванне Тасканы. У 1269 годзе ў бітве ў Кале фларэнційска-французскімі войскамі былі разбіты сілы гібелінскіх камун на чале з Сіенай. У выніку ў Сіене, а затым у Пізе і іншых гарадах Тасканы да ўлады прыйшлі ўрады гвельфаў, падкантрольныя Карлу Анжуйскаму.
Зацвердзіўшы сваю ўладу над Паўднёвай Італіяй, а таксама стаўшы пратэктарам гвельфаў Ламбардыя і Тасканы, захаваўшы ў сваіх руках Анжу і Праванс, Карл стаў самым уплывовым чалавекам у Еўропе.
Кароль Сіцылійскага каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]Неўзабаве пасля пакарання Конрадзіна Карл ажаніўся другі раз — з Маргарытай Бургундскай, якая прынесла яму трэць графстваў Танер Невер і Асер, а таксама чатыры невялікія сеньярыі, якія былі раскіданы па Паўночнай Францыі (Монмірай, Алюе, Торын’і і Брюн’і). Але адзіная дачка ад гэтага шлюбу памерла дзіцём, таму гэтыя ўладанні пасля смерці Маргарыты адышлі назад да яе сваякоў.
28 лістапада 1268 года памёр Папа Клімент IV, пасля чаго Рым перайшоў пад кантроль Карла — яго абралі сенатарам. Новы Папа Грыгорый X, быў абраны толькі восенню 1271 года, да гэтага Карл адзінаўладна распараджаўся ў Італіі, прысвоіў у адсутнасць Папы права прызначаць імператарскіх намеснікаў у Італіі. Да канца 1270 года ён падпарадкаў сабе ўсю Таскану. Вясной таго ж года Карл падавіў і паўстанне на Сіцыліі.
З паўстанцамі Карл абышоўся вельмі сурова. Многіх прыхільнікаў Гогенштаўфенаў Карл пакараў смерцю, кінуў у турму ці выгнаў. Карл абвясціў несапраўднымі ўсе ранейшыя наданні, дадзеныя пасля адлучэння Фрыдрыхам II і яго пераемнікамі. Гэтыя валоданні ён раздаў сваім прыхільнікам.
Праўленне Карла было ўмелым і эфектыўным. Яно забяспечвала правасуддзе і парадак, але папулярным ніколі не было і суправаджалася пакараннямі лідараў апазіцыі. Усе вышэйшыя пасады ў каралеўстве былі заняты правансальцамі ці французамі. Пачаўся паступовы дэмантаж цэнтралізаванай манархіі эпохі Готвіляў і Гогенштаўфенаў і ўкараненне французскай мадэлі феадальнага грамадства. Масавыя зямельныя наданні, ажыццёўленыя Карлам, суправаджаліся прадастаўленнем шырокіх імунных правоў новым уладальнікам. Кароль істотна абмежаваў сваё права на набыццё ленаў рэзка пашырыўшы кола нашчадкаў зямель. Было адменена абавязковасць атрымання каралеўскага згоды для ўступлення дваран у шлюб і ўведзена абмежаванне памеру рэльефу каралю, які аплачвацца пры пераходзе лена па спадчыне. Маючы патрэбу ў грашах, Карл Анжуйскі абклаў каралеўства высокім падаткам. Усё гэта выклікала незадавальненне насельніцтва.
Чаканка манет пры Карла Анжуйскім
[правіць | правіць зыходнік]Як любы суверэнны кіраўнік, стаўшы каралём, Карл стаў чаканіць свае манеты. Ён асабіста прыняў удзел у распрацоўцы праекта ў 1278 годзе. Таксама для распрацоўкі манет былі прыцягнуты лепшыя майстры манетных двароў Брындызі і Месіны. Манеты выпускаліся ў двух варыянтах: залатыя (Салюта д’Ора) і сярэбраныя (Салюта д’Аржента)[11]. Кіравалі выпускам Фларэнційскія мінмейстары Франчэска Фармікі і Джавані Фарціна. Пазней выпуск манет працягнуў яго сын Карл II і ўнук Роберт. Гэтыя манеты атрымалі назву Карліна (італ.: Carlino).
Спроба стварэння міжземнаморскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Адной са сваіх мэт Карл зрабіў адваяванне Канстанцінопаля і аднаўленне Лацінскай імперыі. Для гэтага ён пры пасрэдніцтве Папы ў маі 1267 года памірыўся з апошнім імператарам Балдуінам II [12]. Балдуін перадаў Карлу сюзерэнітэт над Ахейскім княствам і сюзерэнітэт над большасцю астравоў Эгейскага мора. Дагавор быў змацаваны заручынамі сына Балдуіна, Філіпа, і дачкі Карла Беатрыс, прычым у выпадку бяздзетнасці Філіпа ўсе правы на імперыю павінны былі адысці Карлу. Адначасова Карл заключыў дагавор і з князем Ахейскім Гільёмам II дэ Вілардуэнам, які рады быў прызнаць сваім сюзерэнам моцнага валадара. Шукаючы саюзнікаў, Карл заключыў таксама дагавор з каралём Венгрыі Белай IV, дамовіўшыся аб шлюбе дачкі, Ізабелы, з венгерскім прынцам Ласла, унукам Белы, і сястры Ласла, Марыі са спадкаемцам Карла, будучым Карлам II. Дзякуючы гэтаму шлюбу Анжуйская дынастыя пазней узышла на венгерскі трон.
Пасля перамогі над Конрадзінам Карл запатрабаваў у Гільёма Вілардуэна выдаць старэйшую дачку і спадкаемніцу Ізабелу за свайго другога сына Філіпа. Пры гэтым у дагавор быў уключаны пункт, што пры бяздзетнай смерці спадкаемніцы правы на Ахейскае княства пяройдуць Карлу. Шлюб быў заключаны ў 1271 годзе.
Паходу Карла супраць Візантыі перашкодзіла ўварванне Конрадзіна ў 1268 годзе. Пасля смерці Папы кароль Людовік IX сабраўся ў крыжовы паход і запатрабаваў дапамогі Карла. Адмовіць Карл не мог, але ён пераканаў брата адправіцца ў Туніс, эмір якога Аль-Мустансір аказваў дапамогу Манфрэду і Конрадзіну, а таксама даў прытулак іх прыхільнікам.
Крыжакі высадзіліся ў Афрыцы і з баямі дайшлі да старажытнага Карфагена. Але з-за затрымак шанц на перамогу быў выпушчаны. З-за вялікай цеснаты ў лагеры пачалася маравая пошасць, памёр сын караля Жан-Трыстан, а скора захварэў і сам кароль Людовік IX. 25 жніўня 1270 года ён памёр. Карл са сваім флотам прыбыў ужо пасля смерці брата і ўзяў камандаванне на сябе. Ён разбіў туніскае войска, пасля чаго эмір запрасіў міру, які быў заключаны 30 кастрычніка. Па выніках яго Карл аказаўся ў вялікім выйгрышы. Але няўдачы праследвалі крыжовы паход, хваробы працягваліся. Памёр кароль Навары Цібо. Флот Карла моцна пацярпеў ад шторму, многія караблі патанулі.
Завяршэнне паходу дазволіла Карлу вярнуцца да сваіх усходнееўрапейскіх праектаў. Буйнамаштабны паход на Канстанцінопаль яму прыйшлося адкласці, але ён змог адваяваць у дэспатаў Эпіра Дурацца і вялікую частку Албаніі. У лютым 1272 года ён абвясціў сябе каралём Албаніі. Але дзеянні супраць Візантыі былі немагчымыя, паколькі новы Папа Грыгорый забараніў Карлу прадпрымаць варожыя дзеянні, спадзеючыся на унію паміж дзвюма цэрквамі.
15 кастрычніка 1273 года быў адсвяткаваны шлюб паміж Філіпам дэ Куртэнэ і Беатрыс Анжуйскай. Праз некалькі дзён памёр імператар Балдуін II і тытул «імператар Канстанцінопаля» быў прызнаны за Філіпам.
Пакуль Карл знаходзіўся ў вымушанай бяздзейнасці, імператар Візантыі Міхаіл VIII Палеалог развіў бурную дыпламатычную дзейнасць, заключыўшы саюзы з каралямі Балгарыі і Венгрыі, а таксама з Нагаем, фактычным кіраўніком Залатой Арды. А ў 1274 годзе ён аб’явіў Папе, што прымае унію.
У 1275 ў Папа Грыгорый дабіўся дагавора дружбы паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Рудольфам Габсбургаў і Карлам, які быў змацаваны шлюбам старэйшага ўнука Карла Карла Мартела, і дачкі Рудольфа, Клеменцыі. Неўзабаве пасля гэтага, 10 студзеня 1276 года, Папа Грыгорый памёр.
З лістапада 1272 года Карл вёў вайну супраць Генуі, а ў 1275 годзе яна перарасла ў вайну супраць адроджанай лігі гібелінаў. І склалася яна няўдала: да лета 1276 года ён страціў амаль усе ўладанні ў П’емонце. 22 чэрвеня пры пасрэдніцтве новага Папы Інакенція V, які памёр неўзабаве пасля гэтага, быў заключаны мір.
25 лістапада 1277 года быў абраны Папам Мікалай III. 24 мая 1278 года па яго патрабаванні Карл быў вымушаны адмовіцца ад пасады сенатара Рыма. Таксама ён прыклаў сілы да таго, каб памірыць зноў пасварыўшыхся Карла і імператара Рудольфа. Каменем спатыкнення стала графства Праванс. Паколькі намінальна яго граф лічыўся васалам імператара (хоць Карл аб гэтым палічыў за лепшае «забыць»), то ўдава Людовіка IX Маргарыта Праванская, якая ненавідзела Карла, звярнулася да Рудольфа з просьбай аддаць яе графства. Яе падтрымаў у гэтым кароль Англіі Эдуард I. Летам 1278 года паслы Маргарыты дамовіліся з Рудольфам аб траістым саюзе. Па дагаворы старэйшы сын Рудольфа, Гартман, ажаніўся з дачкой Эдуарда. Пасля каранацыі Рудольфа імператарам Гартман павінен быў быць прызнаны яго спадкаемецам і рымскім каралём, атрымаўшы пры гэтым Арэлацкае і В’енскае каралеўства, уключаючы Праванс. У жніўні Рудольф разбіў караля Чэхіі Пржэмысла Отакара II, з якім ён ваяваў з-за Аўстрыі. Пасля гэтага ў Рудольфа з’явілася магчымасць уварвацца ў Італію і Праванс. Толькі ў маі 1280 года Папе ўдалося прымірыць бакі. Карл пры гэтым адмовіўся ад намесніцтва ў Таскане. Пры гэтым Арэлацкае каралеўства ў перспектыве павінна было перайсці да ўнука Карла, Карла Мартэла, калі ён ажэніцца з Клеменцыяй Габсбург.
Жонкі і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонкі: 1-я жонка: Беатрыс Праванская
2-я жонка: Маргарыта Бургундская
Дзеці: ад 1-га шлюбу:
сыны: Людовік, Карл II, Філіп, Роберт
дачкі: Бланка, Беатрыс, Ізабела
ад 2-га шлюбу:
дачка: Маргарыта
Зноскі
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ С. Рансимен, стар.93. У адных крыніцах пазначаны год яго нараджэння 1226, у іншых — 1227. Людовік VIII памёр 8 лістапада 1226 года, так што Карл ніяк не мог нарадзіцца ў 1226 г. Блытаніна з гадамі звязана з тым, што ў сярэдневяковай Францыі змена аднаго каляндарнага года іншым адбывалася на Вялікдзень.
- ↑ Першапачаткова Анжу і Мэн атрымаў старэйшы брат Карла, Жан Трыстан, памерлы ў 1232 годзе.
- ↑ Гэтыя гарады афіцыйна былі часткай Імперыі і не ўваходзілі ў склад графства Праванса. (С. Рансимен, стар.96)
- ↑ Карл далучыўся да паходу толькі вясной 1249 года, бо не змог выйсці ў мора да надыходу зімы.
- ↑ Беатрыс у выніку выйшла замуж за макграфа Салуццо
- ↑ Маці Конрадзіна была Лізавета, дачка герцага Баварыі Атон II, таму малалетні Конрадзін выхоўваўся ў Баварыі і яго падтрымлівалі браты маці, Людовік і Генрых Баварскія.
- ↑ Дагэтуль Карла за гэта пакаранне асуджаюць нават французы. Для Дантэ, які пісаў пра гэта праз стагоддзе, Конрадзін быў нявіннай ахвярай. У Германіі гэта пакаранне лічылі найвялікшым злачынствам у гісторыі. (Рансимен С., стар. 144)
- ↑ Салюта Карла I
- ↑ Балдуін быў саюзнікам Манфрэда, бо лічыў яго адзіным кіраўніком, здольным дапамагчы ў вяртанні страчанай імперыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карл I Анжуйскі . сайт Хронас. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2011. Праверана 6 лістапада 2010.
- KINGS of SICILY 1265-1382 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лістапада 2010.
- Генеалагічнае дрэва Анжу-Сіцылійскага дому . GENEALOGY.EU. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2011. Праверана 6 лістапада 2010.
- Генеалагічнае дрэва дому Пуацье і Лузіньянаў-Пуацье, якое тлумачыць дынастычная спрэчка вакол Іерусалімскага каралеўства . GENEALOGY.EU. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2011. Праверана 6 лістапада 2010.
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1226 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 1285 годзе
- Памерлі ў Фоджы
- Пахаваныя ў Неапалі
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1227 годзе
- Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства
- Анжу-Сіцылійскі дом
- Каралі сіцылійскія
- Гісторыя Фларэнцыі
- Пасмяротныя дзеці
- Графы праванскія
- Удзельнікі Сёмага крыжовага паходу
- Удзельнікі Восьмага крыжовага паходу
- Каралі іерусалімскія