Любэч
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Любэч[1], таксама Любеч (укр.: Любеч) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Рыпкынскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, на рацэ Дняпро. Насельніцтва 2381 чал. (2007).
Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы на лініі Чарнігаў — Оўруч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 882: першы ўспамін пра Любеч у Аповесці мінулых часоў, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу.
- 1024—1036 і 1054—1239: у складзе Чарнігаўскага княства.
- 1097: шэсць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе акрамя полацкага князя Усяслава, які проста не быў запрошаны, правялі ў Любечы свой з'езд, паводле пастаноў якога «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладанні трох старэйшых ліній — Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў. Гэты падзел не тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзерэнітэт як форма ўлады на Русі[2].
- 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1-я пал. XV ст.: перайшоў у валоданне Манівідаў.
- 1471: цэнтр воласці Кіеўскага ваяводства.
- 1484: вялікі князь Казімір надаў Любеч збегламу з Вялікага княства Маскоўскага князю Васілю Міхайлавічу Вярэйскаму[3].
- 1500—1508: горад захапілі маскоўскія войскі.
- 1526: размежаванне Гомельскага і Любецкага старостваў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім.
- 1571: у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўская воласць [4] і шэраг вёсак сучаснага Брагінскага раёна.
- 1623: атрымаў Магдэбургскае права.
- 1635: у Чарнігаўскім ваяводстве.
- 1646: у складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[5].
- 1667: згодна з Андрусаўскім перамір'ем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы; соценны горад Чарнігаўскага казацкага палка.
- XVIII—XIX стст.: невялікае мястэчка Чарнігаўскай губерні.
- 1 верасня 1941 — 23 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1986: пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Замчышча.
- Царква Праабражэння Гасподняга (1817).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Людвігавіч Алейнік (нар. 1958) — беларускі пісьменнік.
- Антоній Пячэрскі (~982—1073) — хрысціянскі святы, царкоўны дзеяч Русі.
- Валерый Стралко (нар. 1938) — беларускі перакладчык.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ II. Першыя дзяржавы Беларусі. II.1. Полацкае княства Архівавана 12 студзеня 2010. // Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 315.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 316.
- ↑ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 34—39. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Любеч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 315—316. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Lubecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 395—396
- Любеч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кондратьев И.В. Любеч (материалы к справочно-энциклопедическим изданиям) // Северянская летопись. – 2008. - №2. – С.35-45. (на укр.яз.)(Размещено: http://www.igor-condr.narod.ru/pages/istor.html)
- Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. — 384 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любэч