Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — МЗС | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 19 верасня 1991 |
Папярэднія ведамствы |
Міністэрства замежных спраў БССР (1946—1991) Народны камісарыят замежных спраў БССР (1944—1946) Народны камісарыят замежных спраў СССР (1920—1944) |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | вул. Леніна, 19, Мінск 220030, Рэспубліка Беларусь |
Гадавы бюджэт | 176 204 659 рублёў[1] |
Міністр | Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў |
Падведамны орган | «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры коштаў» |
Ключавы дакумент | Палажэнне аб Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | mfa.gov.by |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Міністэ́рства заме́жных спра́ў Рэспу́блікі Белару́сь (МЗС) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь. Па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўствам, МЗС можа падпарадкоўвацца выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
МЗС праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне знешніх сувязяў, ажыццяўляе каардынацыю знешнеэканамічнай і знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.
Сістэма МЗС
[правіць | правіць зыходнік]У сістэму МЗС уваходзяць цэнтральны апарат МЗС, дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь за мяжой, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя МЗС, адпаведна пераліку, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:
- Інфармацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн»;
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйны цэнтр Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь».
Асобным структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату МЗС з’яўляецца Дэпартамент знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з правамі юрыдычнай асобы.
Задачы МЗС
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі задачамі МЗС з’яўляюцца:
- рэалізацыя адзінай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку каардынацыя палітыкі ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці;
- забеспячэнне правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міждзяржаўных зносінах;
- прадстаўленне Рэспублікі Беларусь у зносінах з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі; фарміраванне, падтрыманне і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой;
- каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па забеспячэнню адзінай палітыкі Рэспублікі Беларусь у зносінах з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
- абарона правоў і інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь за мяжой;
- стварэнне спрыяльных умоў для прасоўвання эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь за мяжой;
- планіраванне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці;
- збор і аналіз інфармацыі аб фактарах і тэндэнцыях міжнароднага развіцця і ўнясенне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, ва Урад Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь прапаноў і рэкамендацый па тактычнаму рэагіраванню і стратэгічных накірунках знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага супрацоўніцтва ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне рэалізацыі рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь;
- каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь па фарміраванню і ўдасканаленню дагаворна-прававой базы зносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
- кіраўніцтва работай замежных устаноў Рэспублікі Беларусь і інш.
Бягучая дзейнасць МЗС
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі, МЗС праводзіць інфармацыйна-аналітычную і інфармацыйна-прапагандысцкую работу; вядзе падрыхтоўку і ўдзельнічае ў ажыццяўленні візітаў дзяржаўных і ўрадавых дэлегацый, каардыніруе і кантраліруе выкананне дамоўленасцей па выніках гэтых візітаў; праводзіць перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных ўтварэнняў; прымае ўдзел у арганізацыі міжнародных форумаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой; распрацоўвае ў межах сваёй кампетэнцыі праекты міжнародных дагавораў, праводзіць работу па іх заключэнню і выкананню; забяспечвае выкананне адзінага дзяржаўнага пратакола Рэспублікі Беларусь; ажыццяўляе работу па афармленню членства Рэспублікі Беларусь у межнародных арганізацыях; удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця ў частцы знешнеэканамічнай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па павелічэнню экспартнага патэнцыялу краіны; садзейнічае прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку краіны; ажыццяўляе рэгістрацыю замежных прадпрыемстваў у спецыяльным рэестры; ажыццяўляе падрыхтоўку абгрунтаванняў і праектаў рашэнняў аб усталяванні дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі і членстве краіны ў міжнародных арганізацыях; афармляе вярыцельныя і адзыўныя граматы кіраўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь; выдае патэнты кіраўнікам консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, прымае патэнты і выдае экзекватуры кіраўнікам консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь; ведае ў межах сваёй кампетэнцыі пытаннямі грамадзянства; забяспечвае афармленне ў межах сваёй кампетэнцыі пашпартна-візавай дакументацыі для выезду за мяжу і ўезду на тэрыторыю Беларусі, ажыццяўляе іншыя віды консульскай дзейнасці; ажыццяўляе кантакты з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і вядзе з імі дыпламатычную і консульскую перапіску і г.д.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]МЗС узначальвае Міністр замежных спраў Беларусі, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Міністр па пасадзе з’яўляецца членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час пасаду міністра займае Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў.
У міністра ёсць чатыры намеснікі, у тым ліку адзін першы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Учреждены профессиональный праздник и официальная геральдика МИД Беларуси (руск.) . www.belta.by (17 кастрычніка 2018). Праверана 9 жніўня 2024.