Нова-Каледонскі ўніверсітэт
Выгляд
Нова-Каледонскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie |
Міжнародная назва | англ.: University of New Caledonia |
Заснаваны | 1987 |
Студэнты | 3 115[1], 2 481[2], 2 854[2], 2 538[2], 2 489[2], 2 392[2], 3 098[2], 3 009[2], 3 648[2], 3 536[2], 2 412[2], 2 528[2], 3 260[2], 3 743[2], 2 247[2], 2 618[2], 2 854[2] і 2 966[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Новая Каледонія |
Сайт | univ-nc.nc |
Нова-Каледонскі ўніверсітэт (фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Новай Каледоніі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт бярэ пачатак у 1987 годзе, калі быў створаны Французскі Ціхаакіянскі ўніверсітэт з двума кампусамі, адзін — у Французскай Палінезіі, а другі — у Новай Каледоніі. У 1997 годзе было прынята рашэнне падзяліць гэтыя два кампусы на асобныя ўніверсітэты, і таму ў 1999 годзе былі створаны Нова-Каледонскі ўніверсітэт і Універсітэт Французскай Палінезіі. Установа навучае каля 3 000 мясцовых і замежных студэнтаў. ВНУ налічвае каля 100 прафесараў і даследчыкаў і 100 адміністрацыйных супрацоўнікаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- інстытут падрыхтоўкі настаўнікаў
- інстытут навучання і адукацыі
- тэхналагічны інстытут
- інстытут дзелавога адміністравання
- дэлегацыя Нацыянальнага цэнтра дыстанцыйнага навучання
- доктарская школа
- універсітэцкае выдавецтва
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2019 — MENJ, 2019. — P. 359. — 408 с.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 12 кастрычніка 2007.