Паразіты (фільм, 2019)
Паразіты | |
---|---|
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-ko-hani" does not exist. | |
Жанр | драматычны фільм, кінакамедыя[2], чорны гумар[d] і трылер[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Barunson E&A[d] і CJ Entertainment[d] |
Працягласць | 132 хв.[4][5][…] |
Бюджэт | 13 200 000 $ |
Зборы | 263 136 741 $[6] і 53 369 749 $[6] |
Краіна | |
Мова | карэйская[1] |
Год | 21 мая 2019 |
IMDb | ID 6751668 |
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Паразіты» (кар.: 기생충) — паўднёвакарэйскі камедыйна-драматычны фільм 2019 года, пастаўлены рэжысёрам Пон Джун Хо па матывах комікса Хітосі Івакі. Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[7].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не відаць ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў. А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей адбываецца чарада абсурдных, камічных сітуацый. «Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.
Беларуская журналістка Наталля Лубнеўская адзначае, што фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце. Нарэшце наступае павучальны фінал, годны класічнай прытчы[8].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Сон Кан Хо — Кім Кітхэк, галава сям’і
- Лі Сон Гюн — Пак Тоні
- Чо Ёджон — Пак Енгё
- Чхве У Сік — Кі У, сын Кітхэка
- Пак Со Дам — Кіджон, дачка Кітхэка
- Пак Со Чжун — Мінхёк, сябра Кі У
Прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года на Канскім кінафестывалі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
72-і Канскі кінафестываль | 14—25.05.2019, Каны | «Залатая пальмавая галіна» | Пон Джун Хо | Перамога | [7] |
92-я прэмія «Оскар» | 09.02.2020, Лос-Анджэлес | Найлепшы фільм | Квак Сін Э, Пон Джун Хо | Перамога |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Parasite // NZ Register of Classification Decisions
- ↑ а б в BBFC database
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 1 ліпеня 2019.
- ↑ Person Profile // Parasite (2019): Technical Specifications — 1990. Праверана 21 верасня 2019.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 29 мая 2022.
- ↑ а б Peter Debruge.. Bong Joon-ho’s ‘Parasite’ Wins the Palme d’Or at Cannes (англ.). Variety (25 мая 2019). Праверана 25 мая 2019.
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2019 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
- Фільмы-драмы 2019 года
- Фільмы-трылеры 2019 года
- Кінакамедыі 2019 года
- Фільмы Паўднёвай Карэі 2019 года
- Фільмы-драмы Паўднёвай Карэі
- Фільмы-трылеры Паўднёвай Карэі
- Кінакамедыі Паўднёвай Карэі
- Фільмы на карэйскай мове
- Экранізацыі коміксаў
- Фільмы Пон Джун Хо
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм