Рэжым палкоўнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Christian Celtic Cross

Партал:Фашызм  

Чорныя палкоўнікі[1], ці Рэжым палкоўнікаў (грэч. το καθεστώς των Συνταγματαρχών) ці проста Хунта (грэч. η Χούντα) — ваенная дыктатура правага толку ў Грэцыі ў 19671974 гадах, якую ўзначальвалі Георгіяс Пападопулас (19671973) і Дзімітрыяс Іаанідыс (19731974).

Хунта прыйшла да ўлады абапіраючыся на сваю барацьбу з «камуна-анархічнай» небяспекай, яе палітычная дактрына грунтавалася на прынцыпах карпаратывізму. Лідары хунты, як правіла, былі родам з бедных раёнаў і адчувалі непрыязнасць да «залішне ліберальных» поглядаў жыхароў буйных гарадоў, таму пад «камуністычнай небяспекай» яны разумелі ўсё, што не ўкладвалася ў рамкі іх традыцыйных уяўленняў — напрыклад, заходняя рок-музыка. Праводзіліся шырокія палітычныя рэпрэсіі з ужываннем катаванняў. У міжнародных адносінах кіраванне рэжыму прывяло да таго, што ў Грэцыі пагоршыліся адносіны з заходнімі краінамі, і асабліва і без таго напружаныя адносіны з даўнім геапалітычным супернікам — Турцыяй. У 1967 г., пасля няўдалага манархічнага контрперавароту, хунта адхіліла ад улады караля і прызначыла рэгента — генерала Георгіяса Дзайтакіса, у 1972 г. абвясціла рэспубліку (прэзідэнтам стаў кіраўнік хунты Георгіяс Пападопулас, а пасля яго зняцця з пасады — Федан Гізікіс). У 1974 г., пасля правалу путчу на Кіпры, хунта была адхілена ад улады нарадай найстарэйшых палітыкаў Грэцыі пад фармальным старшынствам Гізікіса. Дзеячы хунты, за выключэннем Гізікіса, былі аддадзены пад суд і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена пажыццёвым зняволеннем.

Зноскі

  1. Тэрмін выкарыстоўваўся выключна ў савецкім і прасавецкім друку