Перайсці да зместу

Смаленскае ваяводства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленскае ваяводства
лац.: Palatinatus Smolencensis
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Смаленск
Дата ўтварэння 1508
Дата скасавання 1654
Плошча 53 000 км²
Смаленскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Смаленскага ваяводства з вялікай літоўскай пячаткі апошняга вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста. 1764.

Смаленскае ваяводства (старабел.: Воеводство Смоленское; лац.: Palatinatus Smolencensis, польск.: Województwo smoleńskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 53 тыс. км²[1]. Сталіца — горад Смаленск.

Герб ваяводства меў наступны выгляд: «залаты скіпетр на тле шэрага дыску, змешчанага на чырвонай харугве»[2].

Гербы Смаленшчыны, XV ст.
Смаленскае ваяводства ў XVII ст.

Утварылася ў 1508 на аснове Смаленскага намесніцтва (колішняга Смаленскага княства). У 1514 тэрыторыю ваяводства акупавалі войскі Маскоўскай дзяржавы.

3 чэрвеня 1611 войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Смаленск. Па вызваленні цягам 16111626 дзевяць гарадоў Смаленшчыны атрымалі Магдэбургскае права.

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Масква пры складанні Дэвулінскага перамір’я (1618)[3]. У склад ваяводства ўвайшлі смаленскія землі з гарадамі Белы, Дарагабуж, Рослаў, Смаленск, Сярпейск, маскоўскія «ўезды» Невель і Себеж з Красным Гарадком, Северская зямля з Трубчэўскім княствам, Почапская воласць.

У 1620-я1640-я на Смаленшчыне правялі валочную памеру. У 1621 смаленскі соймік накіраваў першых паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай. У 1626 у Старадубе прайшоў першы павятовы шляхоцкі соймік.

Медаль за вызваленне Смаленска, 1613

У 1633 утварыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле Палянскага міру (1634) у складзе Маскоўскай дзяржавы апынуліся часткі Смаленскага (з Масальскам і Сярпейскам) і Старадубскага (з Трубежам) паветаў агульнай плошчай каля 30 тыс. км². У 1635 на тэрыторыі Севершчыны ўтварылася Чарнігаўскае ваяводства ў складзе Каралеўства Польскага. У 1638 заснаваная Смаленская каталіцкая дыяцэзія.

У 1646 з Кіеўскага ваяводства ў склад Старадубскага павета перайшло Лоеўска-Любецкае староства. У 1638 Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.

План Смаленска, 1627

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір’ем (1667) пад уладай Масквы апынуліся Смаленскі і Старадубскі паветы агульнай плошчай 45 тыс. км² (з апошняга ў складзе ВКЛ засталося толькі Лоеўска-Любецкае староства плошчай 8 тыс. км², уключанае ў Рэчыцкі павет). Пазней ваяводства існавала толькі намінальна да канчатковага скасавання ў 1793.

На поўначы межавала з Наўгародскай зямлёю, на ўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — з Севершчынай1635 Чарнігаўскім ваяводствам) і Мсціслаўскім ваяводствам, на захадзе — з Віцебскім ваяводствам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Абарона Смаленска, 1634

Ваяводства падзялялася на два паветы: Смаленскі і Старадубскі.

Назва Цэнтр Староствы
Смаленскі павет Смаленск Смаленскае
Дарагабужскае
Рослаўскае
Старадубскі павет Старадуб Старадубскае

Ваяводскі соймік праводзіўся ў Смаленску, павятовыя соймікі — у Смаленску і Старадубе. З 1667 года соймікі праходзілі ў Вільні: смаленскія — у касцёле бернардзінцаў, старадубскія — у касцёле кармелітаў босых.

Мясцовая шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

У Сенаце Рэчы Паспалітай Смаленскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Згодна з Люблінскай уніяй (1569) ваявода смаленскі паводле значнасці займаў месца пасля падольскага і перад люблінскім, кашталян — пасля камянецкага і перад люблінскім. Біскуп смаленскі займаў апошняе месца, пасля інфлянцкага, бо ўзначальваў наймалодшае біскупства[2]. За ўвесь час свайго існавання (у тым ліку і намінальны) ваяводства мела 18 біскупаў, 33 ваяводы, 27 кашталянаў.

Ваяводскі мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, цёмна-сініх («гранатовых») жупана і адваротаў. Для Старадубскага павета — «сапфіровы» кунтуш, залатыя жупан і адвароты.

Зноскі