Перайсці да зместу

Стэрлінгскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэрлінгскі ўніверсітэт
англ.: University of Stirling
Арыгінальная назва англ.: University of Stirling
Заснаваны 1967
Студэнты 14 000[1]
Краіна
Размяшчэнне Стэрліг, Шатландыя
Сайт stir.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэрлінгскі ўніверсітэт (англ.: University of Stirling) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Стэрліг у Шатландыі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны Каралеўскай хартыяй у 1967 годзе. Размешчаны ў Цэнтральнай Шатландыі, галоўная сядзіба размешчана ў замку Эйртры. З моманту свайго заснавання ён пашырыўся да чатырох факультэтаў, школы менеджменту і шэрагу інстытутаў і цэнтраў, якія ахопліваюць шырокі спектр прадметаў у акадэмічных галінах мастацтваў і гуманітарных навук, натуральных навук, тэхнічных навук, грамадскіх навук, а таксама навук пра здароўе і спорт.

Кампус універсітэта займае прыблізна 360 акраў (1,5 км2), уключаючы інавацыйны парк ўніверсітэта і цэнтр дэменцыі. Кампус з яго дзікай прыродай, азёрамі і сумессю мясцовай і экзатычнай флоры размешчаны ў перадгор'ях Очыл і часта лічыцца адным з самых прыгожых у Вялікабрытаніі. У 2002 годзе ўніверсітэт і ландшафт Эйртры былі вызначаны Міжнародным саветам па помніках і гістарычным мясцінам адным з 20 лепшых аб'ектаў спадчыны Вялікабрытаніі ХХ стагоддзя.

Універсітэт прыцягвае студэнтаў па самых розных кірунках навучання. У 2020/2021 навучальным годзе ў ім навучалася больш за 14 000 студэнтаў завочнай і дзённай формы навучання. Ён мае міжнародныя партнёрскія праграмы ў Кітаі, з Сінгапурам і Аманам. Універсітэт прапануе ступень магістра ў галіне правоў чалавека і дыпламатыі, гэта адзіная ў свеце праграма па правах чалавека і дыпламатыі, якая выкладаецца ў партнёрстве з вядучым навучальным органам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - Інстытутам падрыхтоўкі і даследаванняў ААН.

Зноскі