Перайсці да зместу

Тхімпху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тхімпху
ཐིམ་ཕུ
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1955
Плошча
  • 27 км²
Вышыня цэнтра
2400 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 114 551 чал. (2017)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
232, 233, 234
Афіцыйны сайт
Тхімпху на карце Бутана
Тхімпху (Бутан)
Тхімпху
Тхімпху (Бутан)
Тхімпху

Тхімпху (дзонг-кэ: ཐིམ་ཕུ་, тыб.: ཐིམ་ཕུག་) — горад, сталіца тыбецкага каралеўства Бутан, насельніцтва 98676 (2005), знаходзіцца на вышыні 2320 м над узроўнем мора, на рацэ Ванг Чху, цэнтр кіраўніцтва, парламента і органаў выканаўчай улады. Да пераезду караля Джыгме Дорджы Вангчука з Пунакхі быў невялікім паселішчам. У горадзе знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы, арганізацыі ААН для дапамогі развіццю краіны.

Выбітныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць Ташычо-дзонг пабудавана ў XIII стагоддзі як манастыр, адрэстаўравана ў 1960-х гадах, з 1952 тут месціцца кіраўніцтва краіны. Улетку тут таксама знаходзіцца рэлігійны лідар краіны Джэ Кенпо. Кароль (Джыгме Сінг’е Вангчук) таксама мае свой працоўны кабінет.

Палац Дэчэнчолінг, афіцыйная рэзідэнцыя караля, знаходзіцца на поўнач ад Тхімпху, недалёка ад сталіцы знаходзяцца манастыры Сімтокха-дзонг, Чэры.

У горадзе знаходзіцца таксама Нацыянальная бібліятэка Бутана.

Тхімпху з’яўляецца рамесна-гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага рэгіёна. Развіты, галоўным чынам, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з іншымі раёнамі краіны, а таксама Індыяй.

Зноскі