Тэрытарыяльныя войскі Беларусі
Войскі тэрытарыяльнай абароны Беларусі | |
---|---|
Гады існавання | з 2002 года па цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы Беларусі |
Тып | ірэгулярныя войскі, тэрытарыяльная абарона |
Колькасць | 120 000 чалавек |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | палкоўнік Андрэй Маціевіч[1] |
Вядомыя камандзіры | палкоўнік Андрэй Пасека (начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны з 21 снежня 2017 па 7 ліпеня 2020) |
Войскі тэрытарыяльнай абароны (ТэрА) Беларусі — род войск ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі. Войскі тэрытарыяльнай абароны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія адбылі тэрмін службы і знаходзяцца ў запасе.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2000-х, ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні стала арганізацыя тэрытарыяльнай абароны[2]. Таксама, абапіраючыся на замежны вопыт, ваеннае камандаванне прыйшло да высновы, што пагроза для краіны можа адыходзіць не толькі ад замежнай дзяржавы, але і ад экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак. Зыходзячы з войнаў у Афганістане і Чачні, дзе значна пашырыліся і павялічыліся маштабы шкоды ад дыверсійнай работы, паўстала неабходнасць стварэння тылавых ахоўных падраздзяленняў. Гістарычны вопыт, асабліва Вялікая Айчынная вайна, паказаў, што ў выпадку поўнамаштабнай вайны партызанскія аперацыі здольны значна скаваць і аслабіць сілы праціўніка[3]. Усе гэтыя фактары спрыялі стварэнню тэрытарыяльных войскаў.
У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў.
Мэты і задачы
[правіць | правіць зыходнік]Тэрытарыяльныя войскі прызначаны для выканання наступных задач[4]:
- Ахова і абарона аб’ектаў;
- Забеспячэнне мабілізацыі прыпіснога складу ў выпадку вайны;
- Выкананне асобных баявых задач сумесна са злучэннямі і часцямі УС пры адбіцці акта ўзброенай агрэсіі;
- Барацьба з дыверсійна-разведвальнымі сіламі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
- Вядзенне партызанскай вайны на акупаванай праціўнікам тэрыторыі;
- Удзел ва ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай мяжы;
- Удзел у ліквідацыі наступстваў прымянення праціўнікам зброі масавага знішчэння, вынікаў масіраваных удараў, правядзенне выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ;
- Удзел у выкананні мерапрыемстваў па забеспячэнні падтрымання рэжыму ваеннага становішча і іншых мерапрыемстваў па абароне краіны.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Для вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі, якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны.
Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных УС РБ. Камплектаванне фарміраванняў вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот[4].
Сёння створана сем зон тэрытарыяльнай абароны, якія адпаведаюць абласцям і г. Мінску. Кіраванне тэрытарыяльнымі зонамі абароны ажыццяўляюць мясцовыя органы ўлады на чале са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і кіраўнікамі раённых выканкамаў. Аператыўнае кіраўніцтва часткамі ТэрА ў ваенны час ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных Сіл[2][4][5].
Звычайна, тэрытарыяльныя батальёны маюць такую структуру:
- штаб
- стралковыя роты
- роты агнявой падтрымкі і падраздзяленні забеспячэння (інжынерна-сапёрныя роты, разведвальны ўзвод, узвод сувязі, узвод матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, аўтамабільны ўзвод, узвод аховы)
Святы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 верасня — Дзень упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл (усталяваны загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 2012/01/04 г. № 6)[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президент РБ 258 07.07.2020 Об А.И.Матиевиче
- ↑ а б Законы Республики Беларусь о защите республики
- ↑ Территориальная оборона Беларуси: после восстановления независимости.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2021. Праверана 2 жніўня 2019.
- ↑ а б в Войска территориальной обороны (ТерО)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2018. Праверана 2 жніўня 2019.
- ↑ Территориальная оборона — нормативные акты
- ↑ Управление территориальной обороны Генерального штаба Вооруженных Сил Архівавана 10 ліпеня 2019.