Уладзімір Міхайлавіч Лятун
Уладзімір Лятун | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Міхайлавич Лятун |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | станковая і манументальная скульптура |
Уладзімір Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в. Смалінец, Уздзенскі раён — 2001, Мінск) — беларускі скульптар. Аўтар эскіза першай сучаснай беларускай дзяржаўнай ўзнагароды — медалю Ф. Скарыны (1989).[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1950 па 1955 год навучаўся ў Мінскай мастацкага вучылішча. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1961—1966 гадах выкладаў у Мінскай мастацкага вучылішча. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасні 2002 года ў Магілёўскім мастацкім музеі была адкрытая мемарыяльная зала скульптуры Ул. Летуна[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у тэхніцы станковай і манументальнай скульптуры[3]. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, мастацкіх галерэях і музеях Беларусі, Расіі і Польшчы. У кастрычніку 2001 года сям'я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музея 62 аўтарскія працы скульптара[2].
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- помнікі войнам і партызанам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, у калгасах імя Энгельса (1967) і імя Дзяржынскага (1973) Слуцкага раёна
- мемарыял ваеннай славы «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у суаўтарстве з архітэктарам П. Белавусавым)
- помнікі 14 чырвоным слуцкім партызанам у Слуцку (1970) і камсамольцам—падпольшчкам у Гомелі (1974)
- помнікі—бюсты Героям Савецкага Саюза І. Аляксееву ў Полацку (1969), Р. Ібаруры ў в. Іканы Барысаўскага раёна (1979), П. Гаўрылаву ў Брэсце (1981), А. Беламу ў Старых Дарогах
- скульптурныя партрэты І. Якубоўскага (1965), Ул. Мулявіна (1980)
- барэльефы «На варце міру» (1970, музей Вялікай Айчыннай вайны) і «Народныя мсціўцы» (1982, філіял музея Вялікай Айчыннай вайны ў м. Расоны)
- мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя В. Чкалаву (1980), П. Машэраву (1983), Ц. Кісялёву (1983), Ул. Каралю (1983).
Уладзімір Лятун і Янка Купала
[правіць | правіць зыходнік]Да стагоддзя з дню нараджэння Я. Купалы выканаў два юбілейныя медалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражавання: «Янка Купала» (фарфор, метал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, метал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)[4]. У 1997 годзе стварыў памятны медаль, прысвечаны 115-годдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мемарыяльнаму заказніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіяла літаратурнага музея Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцця[5].
Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, за мемарыял ваеннай славы «Лудчыцкая вышыня»)[2]
- Лаўрэат адмысловай прэміі прэзідэнта Беларусі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва (1999)[6]
Зноскі
- ↑ Ул. Звярынскі. Апошні званок(недаступная спасылка). Чырвоная Зорка (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 31 мая 2014.
- ↑ а б в Экспазіцыйная зала скульптуры Ул. Летуна(недаступная спасылка). Музей імя П. Маслянікава (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 31 мая 2014.
- ↑ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 329.
- ↑ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 366.
- ↑ Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.
- ↑ Адмысловыя прэміі атрымалі дзеячы культуры і мастацтва . Infoart.ru (8 снежня 2013).(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 329.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — І.У. Саламевіч. — С. 366.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Беларусі
- Скульптары СССР