Фларыдскі праліў
Выгляд
Флары́дскі праліў (англ.: Strait of Florida) — праліў, які злучае Мексіканскі заліў і Атлантычны акіян. З поўначы паўвостраў Фларыда з ланцугом астравоў Фларыда-Кіс, з поўдня — востраў Куба і Багамскія астравы.
Даўжыня 650 км, шырыня 80 км, сярэдняя глыбіня 150 метраў. Глыбіня на фарватэры ад 150 да 2085 м. Праз праліў праходзіць Фларыдскае цячэнне.
Галоўныя парты — Гавана (Куба), Маямі (ЗША).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 424. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Флоридский пролив(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларыдскі праліў