Франсуа Энглер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Энглер
фр.: François Englert
Дата нараджэння 6 лістапада 1932(1932-11-06)[1][2] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Альма-матар
  • Брусельскі свабодны ўніверсітэт[d]
Узнагароды

прэмія Вольфа па фізіцы (2004)

прэмія Франкі[d] (1982)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2013)

прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (1997)

Прэмія Сакураі[d] (2010)

Honorary doctor of the University of Mons[d]

ганаровы доктар Пекінскага ўніверсітэта[d] (21 чэрвеня 2014)

ганаровы доктар Эдынбургскага ўніверсітэта[d] (28 чэрвеня 2014)

ганаровы доктар Універсітэта імя Бар-Ілана[d] (6 лютага 2015)

ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (2005)

ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (13 снежня 2018)

honorary doctorate at the Blaise-Pascal university[d] (2013)

Clarivate Citation Laureate[d] (2013)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Энглер (фр.: François Englert, нар. 6 лістапада 1932) — бельгійскі фізік-тэарэтык, які спецыялізуецца ў галіне статыстычнай фізікі, квантавай тэорыі поля, касмалогіі, тэорыі струн і супергравітацыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Пітэрам Хігсам за адкрыццё базона Хігса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Франсуа Энглер нарадзіўся ў 1932 годзе ў Этэрбеке (адзін з раёнаў Бруселя) у яўрэйскай сям’і. Падчас нацысцкай акупацыі Бельгіі Энглер, хаваючы сваё яўрэйскае паходжанне, жыў у розных сірочых прытулках і дзіцячых дамах бельгійскіх гарадоў Дзіна, Люстэн, Стумон і, Анвуа-Руён, дзе быў вызвалены амерыканскімі войскамі.

У 1955 годзе Энглер скончыў франкамоўны Брусельскі свабодны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынера-электрамеханіка. Там жа ў 1959 годзе атрымаў ступень PhD ў галіне фізікі. З 1959 па 1961 гады працаваў у Карнельскім універсітэце, быўшы спачатку асістэнтам Роберта Браута, а потым у якасці ад’юнкт-прафесара. Пасля Энглер вярнуўся ў Брусельскі ўніверсітэт, дзе атрымаў прафесарскую пасаду. У 1980 годзе ён сумесна з Робертам Браутам сфармаваў даследчую групу. У 1998 годзе Энглер атрымаў пасаду ганаровага прафесара.

З 2011 года ён займае пасаду запрошанага прафесара ў Чэпменскім універсітэце ў Каліфорніі. Акрамя таго, з 1984 года ён з’яўляецца прафесарам каледжа фізікі і астраноміі Тэль-Авіўскага універсітэта.

Зноскі

  1. Francois Englert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. François Englert // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]