Горад Кобрын
| Горад
Кобрын
|
||||||||||||||||||||
Кобрын — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках р. Мухавец і Дняпроўска-Бугскага канала. У 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Гомель. Вузел аўтадарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту. Насельніцтва 50,5 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе каля 1287 у складзе Уладзімір-Валынскага княства. З першай паловы 14 ст. у складзе ВКЛ, у 1404—1519 гг. цэнтр Кобрынскага княства. Належаў Раману Ратненскому, каралевам Боне Сфорцы, Ганне Ягелонке, Канстанцыі Аўстрыячцы.
Калі ў 1586 г. Кобрын атрымала каралева-ўдава Ганна Ягелонка, дачка Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, актыўная ў палітычных і гаспадарчых справах, то каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю, павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, каралева надала Кобрыну магдэбургскае права. У 1589 Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай (1587—1632). 10 снежня 1589 года Кобрын атрымаў герб «у сярэбраным полі выява дзвюх жаночых постацей, на руках у адной дзіця». Кобрын меў магдэбургскае права да 1766.
У XVI—XVIII ст. цэнтр Кобрынскай эканоміі. З 1801 павятовы горад. Падчас вайны 1812 г. каля Кобрына 27 ліпеня 1812 адбыўся г.зв. Кобрынскі бой. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовы, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэнні.
Культура [правіць]
Выдатныя мясціны [правіць]
- Кобрынская Мікалаеўская царква
- Кобрынская Пятра-Паўлаўская царква
- Кобрынскі касцёл Ушэсці Найсвяцейшай Панны Марыі
- Кобрынскі Аляксандра-Неўскі сабор
- Кобрынскі Спаскі манастыр (1497)
- Кобрынскі сядзібны дом
- Кобрынская сінагога (2-я пал. 19 ст.)
- Паштовая станцыя (1846)
- Дняпроўска-Бугскі канал
- Парк імя Суворава
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары [правіць]
- Оскар Зарыскі
- Алег Анатолевіч Стральчонак, беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі