Горад Свіслач
| Горад
Свіслач
Свіслач
|
Сві́слач — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). У 90 км да поўдня ад г. Гродна, 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач, аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў кан. 15 — пач. 16 ст. як вялікакняскае ўладанне. З сяр. 16 ст. належала Заслаўскім, з сяр. 17 ст. — Крыпшынам, з 2-й пал. 18 ст. і па 1831 — Тышкевічам. У 18 ст. граф Тышкевіч заклаў тут парк і пабудаваў палац. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета. На мяжы 18—19 ст. дзейнічаў аматарскі тэатр Тышкевічаў. У 1804 заснаваная Свіслацкая гімназія, ператвораная ў 1851 у дваранскае вучылішча. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864, мястэчка было занята паўстанцамі. З 1876 працавала настаўніцкая семінарыя. З 1921 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Свіслач».
[правіць] Дэмаграфія
[правіць] Культура
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы.
[правіць] Выдатныя мясціны
- будынак Свіслацкай гімназіі
- Свіслацкі парк (18 ст.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1884).
- Помнікі:К. Каліноўскаму, Р. Траўгуту., І. В. Сталіну
[правіць] Вядомыя асобы
- Валянцін Акудовіч, беларускі эсэіст, філосаф
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Свислочь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9