Леанід Канстанцінавіч Заяц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:37, 27 сакавіка 2019, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Леанід Канстанцінавіч Заяц
Сцяг12-ы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
21 жніўня 2012 — 27 сакавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Русы

Нараджэнне 30 верасня 1958(1958-09-30) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць аграном
Месца працы
Гады службы 19761978
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Леані́д Канстанці́навіч За́яц (30 верасня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019).

Біяграфія

У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.

У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна.

З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.

У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі».

З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

З 21 жніўня 2012 — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]

27 сакавіка 2019 года Леанід Заяц вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аргахолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых»[3].

Зноскі

Літаратура