Ян Гаштольд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Гаштольд
Герб «Габданк»
Герб «Габданк»
Ваявода віленскі
1443 — 1458
Папярэднік Ян Даўгірд
Пераемнік Івашка Манівідавіч
Ваявода троцкі
1440 — 1443
Папярэднік Пётр Лелюш
Пераемнік Івашка Манівідавіч

Нараджэнне невядома
Смерць 1458(1458)
Род Гаштольды
Бацька Андрэй Гаштольд
Маці NN Бучацкая[d]
Жонка Дарота з Завішаў
Альжбета з Друцкіх-Трабскіх
Дзеці сыны Войцех, Марцін, Юрый; дочкі Марыя і Аляксандра
Веравызнанне каталіцтва

Ян (Івашка) Гаштольд[1] (? — 1458) — староста дарсунскі, маршалак надворны вялікіх князёў ВКЛ Вітаўта і Свідрыгайлы, намеснік смаленскі (1436-40), ваявода трокскі (з 1440), віленскі (з 1443)[1]. Сын Андрэя Гаштольда.

Біяграфія

На Гарадзельскім сойме[1] (1413) прыняў герб «Габданк», удзельнічаў у заключэнні Мельнскага пагаднення (1422), падтрымаў Свідрыгайлу ў яго барацьбе супраць Ягайлы, а ў 1432 г. — Жыгімонта Кейстутавіча ў барацьбе супраць Свідрыгайлы. У 1440 г. узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абрання вялікім князем сына Ягайлы Казіміра[1], стаў яго выхавальнікам і фактычна правіцелем ВКЛ. Пасля таго як у 1446 г. Казімір абраны і каралём Польшчы, перайшоў у апазіцыю да яго[1]. Рыхтаваў планы да дзяржаўнага перавароту[2].

Апроч Геранён, валодаў атрыманымі ад вялікіх князёў Меднікамі пад Вільняй, Тыкоцінам на Падляшшы, Дзевянішкі і Жослямі ў сучаснай Літве, Дарагабужам у Смаленскай зямлі, Палоннай  (руск.) на Валыні.

Сям’я

Ян быў сынам Андрэя Гаштольда і дачкі Міхаіла Адванца з Бучача  (руск.), заснавальніка роду Бучацкіх  (укр.).

Быў двойчы жанаты, ад першага шлюбу з Даротай з Завішаў меў сыноў Войцеха, Марціна і Юрыя, а таксама дачок Марыю ды Аляксандру. Другая жонка — Альжбета з Друцкіх-Трабскіх.

Радавод

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Зноскі

  1. а б в г д Гаштольды // Ян // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  2. Пазднякоў В. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 518.

Літаратура