Універсальная мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Універса́льная мо́ва (усеагульная мова, лац.: lingua generalis) — мова, сістэма тэрмінаў, вызначаных аднасэнсоўна, і з-за гэтага дапускаючая над сабой. Такая мова дазволіла б замяніць усе лагічныя развагі вылічэннем, якое праводзілася б на манер алгебраічнага, над словамі і сімваламі гэтай мовы, аднасэнсоўна адлюстроўваючай паняцці.

Канцэпцыя мовы была прапанавана Лейбніцам, які першы прадпрыняў спробу яе стварэння. Ён пісаў: "...тады ў дыспуце паміж двумя філосафамі патрэбы будзе не болей, чым у дыспуце паміж двумя рахункаводамі. Дзеля вырашэння супярэчлівасцяў дастаткова будзе ўзяць грыфелі і, сеў за дошкі, сказаць адзін аднаму "пачынайце вылічваць"". Гэтая спроба стварэння lingua generalis, паказаная Лейбніцам у юнацкім творы "Аб камбінаторным мастацтве" (1666), была заснавана на метадзе каталонскага рэлігійнага падвіжніка, філосафа, пісьменніка і паэта Раймунда Лулія.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Джонатан Свіфт ужо ў 18-ым стагоддзі высмяяў сістэму універсальнай мовы падчас апісання візіта Гулівера ў Акадэмію Лапуты, дзе замест словаў ужываліся намёкі на рэчы. Хаця вучоныя маглі разлічваць "на разуменне прадстаўнікоў усіх цывілізаваных нацыяў", яны згібаліся пад цыжкасцю мехаў з рознымі рэчамі.

Галоўным чынам, універсальныя мовы крытыкуюць з-за немагчымасці запамінання. Трэба заўсёды абдумываць словы і фразы, што абцяжарвае памяць. Словы ва універсальных мовах вельмі падобныя.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул Умбэрта Эка