Джузэпэ Пеана
Джузэпэ Пеана | |
---|---|
італ.: Giuzeppe Peano | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1858[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1932[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта, мовазнавец |
Навуковая сфера | Матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Enrico D'Ovidio[d] |
Вядомыя вучні | Alessandro Padoa[d][7] і Maria Gramegna[d] |
Вядомы як | Стваральнік аксіём Пеана, Тэарэмы Пеана, мовы Лаціна-сінэ-флексіонэ |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джузэпэ Пеана (італ.: Giuseppe Peano; 1858 — 1932) — італьянскі матэматык. Унёс уклад у матэматычную логіку, аксіяматыку, філасофію матэматыкі. Стваральнік дапаможнай штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Больш за ўсё вядомы як аўтар стандартнай аксіяматызацыі натуральнай арыфметыкі — т.зв. арыфметыкі Пеана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пеана нарадзіўся ў маёнтку Тэта Галант у 5 кіламетрах ад Кунеа, дзе працавалі яго бацькі. Ён наведваў школу ў вёсцы Спінета, а пасля ў Кунеа. Паколькі яго дзядзька быў святаром у Турыне, ён накіраваўся туды, каб наведваць гімназію (з 1873), а потым універсітэт (з 1876).
У Турынскім універсітэце ён зрабіўся дацэнтам у галіне злічэння бесканечна малых велічынь (1884), а ў 1890 годзе — прафесарам. Ён быў міжнародна вядомым матэматыкам, адным з найбольш важных у свой час.
Пеана быў таксама вядомы як стваральнік штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Яго мова была адным з першых праектаў натуралістычнай штучнай мовы. Пеана склаў слоўнік мовы ў 1915 годзе і стаў прэзідэнтам Акадэміі інтэрлінгвы (якая раней мела назву Акадэмія Валапюка). Нягледзячы на тое, што ён меў свой уласны праект штучнай мовы, ён дзейнічаў дзеля самой ідэі міжнароднай мовы і ніколі супраць іншых праектаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Giuseppe Peano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Пеано Джузеппе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ http://www.peano2008.unito.it/crono.php
- ↑ http://matematica-old.unibocconi.it/interventi/RoeroPeano/saggezza.htm
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн., «ТетраСистемс», 2007. — С. 549.
- Gillies, Douglas A., 1982. Frege, Dedekind, and Peano on the foundations of arithmetic. Assen, Netherlands: Van Gorcum
- Kennedy, Hubert C., 1980. Peano: Life and Works of Giuseppe Peano. Reidel. Biography with complete bibliography (p. 195—209).
- E. Stamm, Wł. M. Kozłowski, S. Dickstein: Józef Peano(недаступная спасылка), Repozytorium Cyfrowe Instytutów Naukowych
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Кунеа
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Турыне
- Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
- Пахаваныя ў П’емонце
- Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Кавалеры ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Стваральнікі і прапагандысты моў
- Матэматыкі Італіі