Чарльз Кэй Огдэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарльз Кэй Огдэн
англ.: Charles Kay Ogden
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1889(1889-06-01)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 сакавіка 1957(1957-03-21) (67 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: мовазнавец, філосаф, пісьменнік
Валодае мовамі: англійская[1]

Чарльз Кэй О́гдэн (англ.: Charles Kay Ogden; 1 чэрвеня 1889, Флітвуд — 21 сакавіка 1957, Лондан) — англійскі пісьменнік, філосаф і лінгвіст, стваральнік міжнароднай штучнай мовы бэйсік-інгліш.

Сучаснікі апісваюць яго як універсальнага чалавека маючага адначасова з гэтым эксцэнтрычнасць аўтсайдэра. Прымаў удзел ва многіх мерапрыемствах, звязаных з літаратурай, мастацтвам і філасофіяй. Быў вядомы як рэдактар, перакладчык і актывіст, выступаючы за рэформу англійскай мовы.

Згодна з успамінамі сучаснікаў, аддаваў перавагу таму, каб яго называлі згодна з ініцыяламі C. K., ніколі не карыстаўся імём Чарльз, зрэдку ўжываў сваё другое імя Кэй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Флітвудзе, графства Ланкашыр, дзе яго бацька Чарльз Б. Огдэн трымаў пансіён. У юнацтве выйграў стыпендыю для навучання ў каледжы Магдалена кембрыджскага універсітэта. Падчас вучобы ў каледжы арганізаваў «таварыства ерэтыкоў», якое выступала супраць абавязковага пасяджэння капліцы каледжа і за свабоду рэлігійных дыскусій. 17 лістапада 1911 у кембрыджскай ратушы адбылася сустрэча гэтага таварыства з Чэстэртанам. Тады адбыўся іх вядомы дыялог:

Огдэн: …Я сцвярджаю, што цалкам правільна тое, што ў мяне ёсць інтуітыўнае пачуццё таго, што я існую. Спадар Чэстэртан: Беражыце яго

Огдэн заставаўся прэзідэнтам таварыства ерэтыкоў на працягу 10 гадоў.

У 1912 годзе ён стаў заснавальнікам штотыднёвага часопіса Cambrige Magazine. У 1928 годзе ён напісаў кнігі, якія прынеслі яму вядомасць «Basik English Text Books: ABC of Basik English» «Basik by Examples».

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Charles Kay Ogden // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. C.K. Ogden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.