Перайсці да зместу

Раманід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раманід
Год стварэння 1956
Катэгорыя штучная мова
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3
Штучныя мовы

Раманід — міжнародная штучная мова, распрацаваная венгерскім філолагам Золтанам Мадз'ярам. Базуецца на раманскіх мовах.

Мова складаецца з самых распаўсюджаных у быце словазлучэнняў з некаторых раманскіх моў — іспанскай, італьянскай, партугальскай, французскай. Паводле некаторых звестак, раманід папулярная ў Венгрыі. У артыкуле ў газеце «Труд» сцвярджаецца (са спасылкай на неназваных спецыялістаў) што ў сваіх канструкцыях мова прасцей і лягчэй для засваення, чым эсперанта.