Сацыялізаваная мова
Выгляд
Сацыялізаваная мова — штучная мова, атрымаўшая прымяненне ў людскіх зносінах у рамках грамадства. Міжнародныя штучныя сацыялізаваныя мовы называюцца планавымі. Да сацыялізаваных моў магчыма аднесці эсперанта, іда, інтэрлінгву, а апошні час і такіпону. У канцы 19 стагоддзя у якасці сродка зносін ужываўся (г. зн. быў сацыялізаваны) валапюк. Большасць лінгвапраектаў не знаходзяць сацыяльнай рэалізацыі і не становяцца планавымі мовамі.