Lingua catolica

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Lingua сatоlika (па іспанску - Lengua Católika - каталіцкая мова) - праект міжнароднай штучнай мовы, прапанаванай у 1890 годзе чылійскім марскім урачом Альбертам Ліптэем (Alberto Liptay). "Каталіцкі" ў назве мовы, перш за ўсё значыць "усеагульны" (ад значэння старажытнагрэчаскага слова "καθολιός"). У пачатку 18900-ых Ліптэй публікуе сваю працу спачатку па-іспанску - "La lengua católika ó sea proyekto de un idioma internacional sin construccion gramatikal" (назву магчыма перакласці як "Усеагульная мова ці праект міжнароднай мовы без граматычных канструкцый"). Пазней былі надрукаваны французскае і нямецкае выданні кнігі (нямецкае выданне было выдадзена ў Лейпцыгу пад назвай "Eine Gemeimsprache der Kulturvölker" - "Агульная мова культурных народаў").

У гэтай працы Ліптэй дае як крытычны разгляд некаторых існуючых моўных праектаў, так і накід новай міжнароднай мовы, апісваючы толькі ў агульных рысах яго слоўнік і граматыку, і абяцаючы яго поўную распрацоўку ў будучым. Праект Ліптэя быў даволі высока ацэнены сучастнікамі. Так, у артыкуле Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона "Всемирный или международный язык" разглядзеўшы таксама некалькі іншых моўных праектаў таго часу (валапюк, пасілінгва, эсперанта, космас прызналі Lengua Católika "найбольш удалай з усих иснуючых спроб усеагульнай мовы", спасылаючыся пры гэтым на меркаванне вядомага английскага даследчыка Макса Мюлера.

Праект Ліптэя быў даволі высока ацэнены сучастнікамі. Так, у артыкуле Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона "Всемирный или международный язык" разглядзеўшы таксама некалькі іншых моўных праектаў таго часу (валапюк, пасілінгва, эсперанта, космас прызналі Lengua Católika "найбольш удалай з усіх існуючых спроб усеагульнай мовы", спасылаючыся пры гэтым на меркаванне вядомага англійскага даследчыка Макса Мюлера.

Але потым гэтая мова, у адрозненне ад эсперанта, не атрымала распаўсюджвання.