Інтэрлінгва (лаціна-сінэ-флексіонэ)
Лаці́на-сі́нэ-флексіо́нэ (Latino sine flexione - латынь без словазмяненняў) - міжнародная штучная мова на аснове латыні, створаная італьянскім матэматыкам Джузэпэ Пеана у 1903 годзе. Пасля дапрацоўкі ў 1908 годзе атрымаў назву інтэрлінгва (не трэба блытаць з іншай штучнай мовай з аналагічнай назвай - Інтэрлінгва).
Алфавіт і правапіс[правіць | правіць зыходнік]
Алфавіт лаціна-сінэ-флексіонэ супадае з лацінскім: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z ae oe Тое ж самае адносіцца і да правапіса. У мэтах спрашчэння магчыма пісаць e замест ae i oe, t замест th i f замест ph.
Вымаўленне[правіць | правіць зыходнік]
Звычайна ужываецца вымаўленне, адпавядаючае так званаму "класічнай"/"рэканструяванай" лацінскай мове:
- B чытаецца як "б", але як "п" у спалучэннях "bs" і "bt".
- C заўсёды чытаецца як "к"
- H чыіаецца як англійскае ці нямецкае "h" (глухое прыдыханне). Але ў словазлучэннях ph, th, ch i rh не чытаецца ўвогуле (гэта значыць яны вымаўляюцца як "п", "т", "к", і "р" адпаведна).
- QU - як кў.
- S - заўсёды як "с".
- V як в ці ў.
- Y як нямецкая "ü" ці французская "u".
- AE як "ай".
- OE як "ой".
Вымаўленне астатніх гукаў адпавядае прынятай традыцыі. Дапушчальныя тыя ці іншыя адкланенні ад гэтага вымаўлення ў бок традыцыйнага, што адлюстроваецца ў арфаграфіі (гл. вышэй). Галоўны націск заўсёды прыпадае на апошні склад слова, другарадны - туды, дзе гэта трэбаядля мілагучнасці.
Слоўнікавы склад[правіць | правіць зыходнік]
Асноўная маса словаў запазычана з латыні, але ў відазмененай форме. Усе назоўнікі бяруцца ў форме аблатыва адзінага ліка. Прыметнікі бяруцца ў форме намінатыва адзінага ліка сярэдняга рода (для прыметнікаў на -e i -um, прычым -um мяняецца на -o). Дзеясловы ў большасці выпадкаў маюць форму усечанага лацінскага інфінітыва (адкідаецца канчатак -re).
Агульная характэрыстыка словаўтварэння[правіць | правіць зыходнік]
Лаціа-сінэ-флексіонэ - твор натуралістычнага кірунку ў канструяванні міжнародных моў. Яго граматыка ў асобных выпадках прасцей за граматыку эсперанта (напрыклад, адсутнічае скланенне прыметнікаў, змена дзеясловаў паводле часа, абавязковае ўжыванне канчатка множнага ліка). Але пры гэтым сістэма словаўтварэння запазычана ў мовы-крыніцы - латыні і з-за гэтагавалодае ўсімі якасцямі словаўтварэння еўрапейскіх натуральных моў: аняўнасцю выключэнняў, некалькіх мадэляў для ўтварэння аднаго і таго-ж. Пагэтаму мова акзваецца больш складанай любой іншай аўтаномнай для чалавека, не ведаючага ў той ці іншай ступені латынь.
Словаўтварэнне[правіць | правіць зыходнік]
Дзеяслоў[правіць | правіць зыходнік]
У дзеяслова адсутнічаюць катэгорыі асобы і ліка. Напрыклад: Me salta. - я скачу. Vos salta. - Вы скочаце. Illo salta. - Ён, яна, яно скоча. Адсутнічае катэгорыя часа: будучы можа быць адлюстравана пры дапамозе прыслоўя і, а мінулы - прыслоўя е, якія ўкзаваюць на час назоўнікаў. Сам дзеяслоў пры гэтым не змяняецца. Будучы час абазначаюць звароты з мадальнымі дзеясловамі vol i debe. Няма змянення паводле накланенняў. Ад уласнадзеяслова магчыма ўтварыць тры вытворных: інфінітыў - дабаўленнем суфікса -re, актыўны дзеепрыметнік дабаўленнем -nte, і пасіўны дзеерпыметнік дабаўленнем - to. Напрыклад: ama - люблю, amare - любіць, amanre - любячы, amato - любімы. Спалучэнне дапаможнага глагола es (быць) з пасіўным дзеепрыметнікам утварае форму пасіўнага стана. актыўны дзеяч пры гэтым уводзіцца пры дапамозе ab. Напрыклад: Filio es amato ab matre - Сын любімы маткай.
Назоўнік[правіць | правіць зыходнік]
У лаціна-сінэ-флексіонэ існуе канчатак множнага ліка назоўнікаў - -s(filio - сын filios - сыны). але гэты канчатак магчыма не ўжываць, калі множны лік бачны з канттэкста. Гэта значыць, decem simias i decem simia аюнолькава значаць "дзесяць абяз'ян". Граматычны род адсутнічае. Пол можа быць выказаны пры дапамозе змены кораня, дабаўлення вызначаных суфіксаў ці дабаўкі слоў mas - мужскі і femina - жаночы. Напрыклад: patre - бацька, matre - маці, profeta - прарок, prophetissa - прарочыца, cane mas - самец сабакі, cane femina - самка сабакі. Апошняя мадэль з'яўляецца прадуктыўнай, першыя две - непрадуктыўнымі. Склоны перадаюцца парадкам слоў і прыназоўнікамі (напрыклад, родны склон - прыназоўнікам de).
Прыметнік[правіць | правіць зыходнік]
Прыметнік незмяняемы. Ступені параўнання ствараюцца пры дапамозе дабаўлення пэўных прыслоўяў.
Лічэбнікі[правіць | правіць зыходнік]
Колькасныя і парадкавыя[правіць | правіць зыходнік]
Сістэма лічэбнікаў запазычана з латыні ў некалькі спрошчаным выглядзе.
Колькасны | Пераклрад | Парадкавы | Пераклад |
---|---|---|---|
uno | адзін | primo | першы |
duo | два | sekundo | другі |
tres | тры | tertio | трэці |
quatuor | чатыры | quarto | чацвёрты |
quinqe | пяць | quinto | пяты |
sex | шэсць | sexto | шосты |
septem | сем | septimo | сёмы |
okto | восем | oktavo | восьмы |
novem | дзевяць | nono | дзявяты |
decem | дзесяць | decimo | дзясяты |
viginti ці duo decem | дваццаць | vigesimo | дваццаты |
triginta ці tres decem | трыццаць | trigesimo | трыццаты |
nonaginta ці novem decem | дзевяноста | nonagesimo | дзевяносты |
centum | Сто | centesimo | соты |
mille | Тысяча | millesimo | тысячны |
millione | міліён | millionesimo | міліённы |
Колькасныя лічэбнікі ад 11 да 19 утвараюца шляхам злучэння колькасных лічэбнікаў першага дзесятка згодна з мадэллю decimo-uno ці decem et uno "адзінаццаць". Парадкавыя - шляхам злучэння парадкавых лічэбнікаў першага дзясятка згодна з мадэллю decimo-unio "адзінаццаты". Колькасныя лічэбнікі ад 40 да 80 - шляхам дабаўлення лічэбнікам першага дзясятка -aginta (канчатковая галосная, калі яна ёсць, пры гэтым адкідаецца): quinaginta - "пяцьдзясят". Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца шляхам замены ў колькасных - inta на -esimo: quintagesimo "пяцідзясяты.
Прыслоўе[правіць | правіць зыходнік]
Невытворныя выслоўі запазычаны з латыні. Утварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў ажыццяўляецца пры дапамозе выразаў cum mente ці in modo. Напрыклад: in modo fraterno - па-братэрску, cum mente diligente - старанна. Прыслоўі ад назоўнікаў утвараюцца пры дапамозе in modo de - (напрыклад: in modo de fratre - па-братэрску).
Займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Асабістыя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Адзіны лік | Множны лік | |
---|---|---|
Першая асоба | me | nos |
Другая асоба | te | vos |
Трэцяяя асоба | illo* | illos |
(*)Існуюць таксама спецыяльныя формы illa - яна, id - яно, illas - множны лік ад illa.
Зваротныя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Лаціна | Пераклад |
---|---|
se | сабе |
se ipso | сам сабе |
Прыналежныя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
адзіны лік | множны лік | |
---|---|---|
першая асоба | meo | nostro |
другая асоба | tuo | vostro |
трэцяя асоба | suo |
Пытальныя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Лаціна | Пераклад |
---|---|
qui? | хто? |
que? | што? які з? |
Адносныя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Лаціна | Пераклад |
---|---|
que | што, які (з)* |
qui | хто** |
quod | што |
quem | што, якога, каго*** |
utro | які з двух |
(*) Назоўны склон, толькі для рэчаў. (**) Назоўны склон, толькі для людзей. (***) Вінавальны склон, як для людзей, так і для рэчаў.
Указальныя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Лаціна | Пераклад |
---|---|
illo | тое (ён, яна, яно) |
illos | тыя (яны) |
ce, hok, isto | гэта, шэтыя |
tale | такі |
quale | такі, як |
ipso | сам |
idem | той жа самы |
Нявызначаныя займеннікі[правіць | правіць зыходнік]
Лаціна | Пераклад |
---|---|
aliquo | штосьці, хтосьці |
uno | нехта |
omne | усе, кожны |
nemine | ніхто |
alio | другі |
solo | адзін, адзіны |
toto | весь |
neutro | ні адзін з абодвух |
altero | адзін з абодвух |
utroque | абодва |
Сінтаксіс[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнік ставіцца перад выказнікам. Прамое дапаўненне - пасля выказніка. Прыметнік ставіцца пасля вызначаемага назоўніка. Прыслоўе змяшчаецца пасля вызначаемага дзеяслова і перад вызначаемым прыметнікам.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]