Акадэмія інтэрлінгвы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Акадэ́мія інтэрлі́нгвы - арганізацыя, прызначаная для прапаганды міжнародных дапаможных моў, якая была галоўным чынам звязана з мовай Джузэпэ Пеана лаціна-сінэ-флексіонэ. Акадэмія была нашчадкам Міжнароднай Акадэміі Валапюка, створанай на з'ездзе валапюкістаў у Мюнхене, ў жніўні 1887. пад кіраўніцтвам Вальдэмара Розенберга (дырэктар з 1892 года), гэтая група перапрацавала валапюк у мову неўтраль і ўзяла назву Akademi Internasional de Lingu Universal (1898). Калі акадэмія ў рэшце-рэшт вырашыла адмовіцца ад мовы неўтраль і развіваць лаціна-сінэ-флексіонэ (1908), яна выбрала сваім дырэктарам Пеана і змяніланазву на Akademia pro Interlingua (так як мова пеана называлася ўжо інтэрлінгва). Арганізацыя праіснавала да 1939 года.