Універсаль
Універсаль (Universal, іншыя назвы — мондалінгва, інверсаль) — схематычная апастэрыёрная мова, распрацаваная ў 1923—1928 гадах Г. І. Мураўкіным (Берлін) і Л. І. Васілеўскім (Харкаў). Мова ўжывае слоўнік і граматыку эсперанта, але ў ёй значна павялічаны узровень апрыёрнасці на розных узроўнях моўнай структуры, у адрозненні ад іншых эсперантоідаў.
Фанетыка, арфаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Падчас стварэння алфавіта, быў узяты за аснову Міжнародны фанетычны алфавіт, да лацінскіх літар дабаўлены сімвалы ø, ə, ʒ, ŋ,ʃ. Ужываюцца таксама надрадковыя знакі — для даўгаты і назалізацыі галосных, палаталізацыі зычных. Афрыкаты пішуцца дыграфамі — ʦ, ʣ, ʧ, ʤ. Націск звычайна ставіцца на галосным перад канчатковым зычным (як у іда), але можа зрушвацца, вызначаючыся падчас напісання. Падвойныя зычныя падзяляюцца галоснай ə, якая не ўплывае на месца націску.
Словаўтварэнне[правіць | правіць зыходнік]
У мове няма прынцыповага адрознення паміж словаўтварэннем і зменамі слова. Тымі ж самымі сродкамі магчыма сфарміраваць і лексічныя і граматычныя значэнні ад асноў, якія належаць розным марфалагічным катэгорыям. Акрамя атрыманай у спадчыну ад эсперанта аглютынацыі, таксама ўжываюцца:
- уласцівыя некаторым апрыёрным лінгвапраектам (напрыклад, сольрэсоль) утварэнне антонімаў шляхам інверсіі асновы (fino-канец, nifo-пачатак, bona-добры, noba-благі, produ-ствараць, dorpu-спажываць) ці, для складаных слоў, аднаго з каранёў (simpatu-спачываць, mispatu-адносіцца з непрыхільнасцю).
- складанне асноў, у якіх дапушчаюцца скарачэнні (dennedo->dendo — суткі, evnedo->evno — вечар, evdeno->evdo — раніца)
- поўная ці частковая рэдуплікацыя асноў, утвараючая множны лік назоўнікаў (толькі ў тым выпадку, калі на гэта не паказвае кантэкст) і займеннікаў, насычанасці прызнака і шматлікасці дзеяння
- мадыфікатарам e у якасці прэфікса і суфікса утвараюцца формы мінулага і будучага часу адпаведна для ўсіх частак мовы (ebela-які быў некалі прыгожым, urbeo-будучы горад)
- непрадуктыўная, маючая толькі мнеманічны сэнс, дэрывацыя пры дапамозе унутранай флексіі: lina — доўгі, lana-шырокі, lonaвысокі, valdo-лес, veldo-савана, vildo-стэп
Марфалогія, сінтаксіс[правіць | правіць зыходнік]
Прыметнікі не дапасуюцца да назоўнікаў паводле роду і ліку, але іх флексіі назалізуюцца у вінавальным склоне, што з’яўляецца факультатыўным падчас звычайнага парадку слоў. Прынцып функцыяналізму мовы універсаль вызначае падпарадкаванне марфалогіі сінтаксісу і граматыцы. Прынцып прагматызму і эканоміі дыктуе патрабаванне факультатыўнасці граматычных форм і пазбаўлення аб усялякай залішнясці.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Васілеўскі Л. І. Невядомая старонка ў гісторыі айчыннай інтэрлінгвістыкі — мова Universal (1925 г.) // Проблемы интерлингвистики. Типология и эволюция международных искусственных языков. - М.: Наука, 1976. (руск.)