Сальрэсоль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сальрэсоль
Sol-resol.png
Саманазва: Solresol
Створаны: Жан Франсуа Сюдр
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы
Вокладка кнігі Ж. Ф. Сюдра

Сальрэсоль - міжнародная штучная мова, створаная на назвах сямі нот дыятанічнай гамы. Яе вынайшоў француз Жан Франсуа Сюдр у 1817 годзе. У далейшае развіццё мовы ўнеслі вялікі ўклад Венсан Гаеўскі, вынайшоўы для яе асаблівую стэнаграфічную азбуку, і яго сын Сізаль Болеслас Гаеўскі, які прааналізаваў моцныя і слабыя бакі праекта Сюдра ў кнізе "Examen critique de la langue universelle de Sudre" (1887), а потым стварыў "Граматыку сальрэсоля (Grammaire du Solresol, 1902).

Алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

Усе словы мовы складаюцца з назваў сямі музычных нот у разнастайных камбінацыях. Nакім чынам, у мове маецца 7 аднаскладовых слоў, 49 двухскладовых, 339 трохскладовых і 2268 чатырохскладовых (усяго 2660 слоў). Словы з пяці складоў ёсць, але пра іх не гаворыцца ў "Граматыцы сольрэсоля".

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя словы і фразы перакладаюцца на сальрэсоль так:

  • я - dore,
  • ты, вы - domi,
  • мой - redo,
  • жаданне, жадаць - mifala,
  • дапамога, дапамагаць - dosido
  • каханне, кахаць - milasi,
  • я кахаю цябе - dore milasi domi,
  • мова - solresol.

Часткі мовы[правіць | правіць зыходнік]

Месца фанатычнага націску вызначае частку мовы. У дзеяслове няма націску, у назоўніку націскны склад - першы, у прыметніку - перадапошні, а ў прыслоўі - апошні. Прыклад:

  • midofa - аддаваць перавагу
  • mIdofa - перавага
  • midOfa - пераважны
  • midofA - пераважна.

Сэнсавыя групы[правіць | правіць зыходнік]

Словы маючыя некалькі складаў аб'ядноўваюцца ў сэнсавыя групы паводле пачатковых складоў. Напрыклад, словы, якія пачынаюцца з sol, тычацца навук і мастацтва (solresol) а з solsol - хвароб і медыцыны (solsolredo - мігрэнь).

Антонімы[правіць | правіць зыходнік]

Каб утварыць антонім, ужываецца інверсія, гэта значыць, слова "пераварочваецца".

  • fala - добра, добры
  • lafa - блага, благі.

Натуральна, што ў атрыманых такім чынам антонімаў нельга вызначыць сэнсавую групу па першых складах.

Сінонімы і амонімы[правіць | правіць зыходнік]

У сальрэсолі адсутнічаюць сінонімы і амонімы, г. зн. розныя словы заўсёды значаць рознае і па-рознаму пішуцца.

Пісьменства і іншыя формы мовы[правіць | правіць зыходнік]

Solresol.png

Запісваць сальрэсоль магчыма некалькімі спосабамі:

  1. Назвамі нот,
  2. тое ж самае, але дзеля кароткасці апускаючы галосныя,
  3. Нотным запісам на нотным стане (ці проста кружкамі на трох гарызантальных лініях),
  4. першымі сям'ю арабскімі лічбамі,
  5. першымі сям'ю літарамі лацінскага алфавіта,
  6. знакамі спецыяльнай стэнаграфіі сольрэсоль,
  7. колерамі вясёлкі (каляровымі лініямі на паперы).

Гаворку на сальрэсоле магчыма узнаўляць і іншым чынам:

  1. вымаўленнем назваў нот,
  2. жэставай мовай глуханямых
  3. серыямі стукаў, ці іншых дыскрэтных гукаў.
  4. ігрой на музычным інструменце,
  5. спевам,
  6. жэстамі, якія імітуюць стэнаграфію сальрэсоль,
  7. колерамі вясёлкі,
  8. і г. д. бясконца.

Падчас гаворкі на сальрэсолі паміж словамі неабходна рабіць кароткія прыпынкі, бо інакш вызначыць межы паміж словамі будзе цяжка.

Папульярнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праект Сюдра атымаў шматразовыя ўхваленні розных камісій Парыжскай акадэміі навук і шматлікіх навуковых таварыств, атрымаў прыз у 10 тыс, франкаў на міжнароднай выставе 1851 г. у Парыжы і ганаровы медаль на міжнароднай выставе ў 1862 г. у Лондане, сустрэў прызнанне шмат каго з выдатных людзей таго часу, у тым ліку Віктора Гюго, Ламарціна(руск.) бел., Аляксандра Гумбальта.

Пасля невялікага перыяда папулярнасці сальрэсоль здаў свае пазіцыі больш паспяховым штучным мовам, такім як валапюк і эсперанта

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]