Клінганская мова
Клінганская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва: | tlhIngan Hol |
Створаны: | Марк Окранд |
Агульная колькасць носьбітаў: | «каля тузіна»[1] вольна валодаючых (1996) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | — |
ISO 639-2: | — |
ISO/DIS 639-3: | — |
Штучныя мовы |
Клі́нганская мова — штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказа Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла «Зорны шлях». У адрозненні ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, і таксама рэгулюючую арганізацыю — Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову і навуковы часопіс, развіваючы мову.
Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]
Першыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан («Скоці») яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3 : У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільма.[2]
Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб'яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзе.[3] У фанэтыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка, і іншыя, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена «чужога» гучання.
Пісьменства[правіць | правіць зыходнік]
Для серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайна іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбетскага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім острых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна паслядоўна замяняючымі літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта.
Існаванне[правіць | правіць зыходнік]
- З 1992 года[4] існуе Інстытут Клінгана, створаны для падтрымкі мовы, які выдаў некалькі падручнікаў па ёй. Ёсць таксама часопіс на клінганскай мове, які выходзіць раз у квартал.
- У 2004 годзе была створана Вікіпедыя на клінганскай мове[5], але потым, яна была перанесена на klingon.wikia.com.
Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
На аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var'aq.
Зноскі
- ↑ 4.08:Dejpu'bogh Hov rur qablli!
- ↑ Mark Okrand on Klingon
- ↑ Grune, Dick. Is Klingon an Ohlonean Language? — A Comparison of Mutsun and Klingon(недаступная спасылка)
- ↑ About the Klingon Language Institute at Klingon Language Institute afficial web site
- ↑ m:History of the Klingon Wikipedia
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут клінганскай мовы
- Gooogle на клінганскай мове
- Амерыканец тры гады размаўляў з сынам на мове персанажаў «Зорнага шляха»