Лаглан
Лаглан (назва ўтворана ад англійскага скарачэння logikal language - лагічная мова), арыгінальная назва - la logla ці lo logla - штучная мова, створаная ў 1955 годзе доктарам Джэймсам Кукам Браўнам. Ён пачаў пісаць кароткі (так здалося яму тады) артыкул аб магчымасці праверкі псіхалагічнага феномена вядомага пад назвай Гіпотэза Сэпіра-Ўорфа. Гэтая тэма стала найбольш важнай працай яго жыцця - каб праверыць гэту гіпотэзу Браўн стварыў спецыяльную штучную мову.
Сутнасць гіпотэзы заключаецца ў тым, што: "мова ўплывае на мышленне". Доктар Браўн і яго супрацоўнікі стварылі прынцып для кантролю эфекту Сэфіра-Ўорфа і найбольш важны інструмент для яго праверкі - выключна лагічную мову, вядомую пад назвай Лаглан.
Прайшлі гады, і стала зразумела, што лаглан не толькі з'яўляецца каштоўным для правядзення антрапалагічных навуковых тэстаў, але і для зносін паміж чалавекам і камп'ютарам, для камп'ютарнага аналізу тэкстаў.
На працягу дзесяці гадоў была створана мова - ў 1966 годзе з'явілася першае выданне"Loglan 1", апісанне мовы. Праз некалькі гадоў, пасля камп'ютарнага кантролю ў лаглане былі знойдзены сінтаксічныя недакладнасці. Мова зноў апынулася ў лабараторыі. Толькі ў 1988 годзе была выдадзена канчатковая версія лаглана.
Зараз магчыма сказаць, што лаглан з'яўляецца не толькі кодам , але і жывой мовай - асобныя людзі не толькі пішуць на лаглане, але могуць і размаўляць на гэтай мове.
Але вывучыць лаглан даволі складана. Сама мова не з'яўляецца цяжкай: яна мае простую граматыку, і асноўныя словы створаны такім чынам, што маюць агульныя гукі з шасцю мовамі, якімі карыстаюцца ў ААН. Але нягледзячы на гэта, нехта думае, што гэтая мова для ўсіх на свеце з'яўляецца чужой. Іншая праблема - гэта тое, што нягледзячы на тое, што чалавечы розум любіць логіку, ён не выкарыстоўвае яе ў поўным памеры: думаць аб чым небудзь пры дапамозе такой дасканалай мовы - цяжка.
Узнікненне Лажбана
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 1980-х гадоў, адбылася барацьба за аўтарскія правы на мову. Група лагланістаў, якія не былі задаволенымі дзейнасцю Браўна і пачалі карыстацца мовай па-за межамі Інстытута лаглана. Калі Браўн даказаў свае правы на мову, ён заснаваў Групу лагічнай мовы і стварыў ўласную версію мовы, з мадыфікаваным слоўнікам і новай назвай Лажбан.
Яго граматыка была такой жа самай, як і ў лаглана, але з цягам часу дзве групы пачалі развіваць свае мовы ў розных кірунках. Лажбаністы зараз з'яўляюцца больш актыўнымі чым лагланісты, што стала асабліва заметным пасля смерці Браўна ў 2000 годзе, Фактычна паміж дзвюма групамі адбыўся кампраміс, які аднак, не тычыцца моў.
Літаратура на лаглане
[правіць | правіць зыходнік]На лаглане існуе шмат невялікіх тэкстаў, між якімі ёсць мастацкія. Адзіны раман на лаглане быў створаны брытанцам Алексам Літам, памёрлым ў 2001 годзе энтузіястам мовы. Раман, "Першы візіт ў Логлэнд", апавядае пра чалавека, які вывучае лаглан у выдуманай краіне Loglandias і пра яго прыгоды там; раман быў апублікаваны пасля смерці аўтара, ў 2002 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://loglan.euro.ru
- http://www.lojban.org
- org Інстытут лаглана(недаступная спасылка)