Інстытут клінганскай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут клінганскай мовы (англ. the Klingon Laguage Institute, KLI) — незалежная арганізацыя ў Пенсільваніі, ЗША. Яе мэты — падтрымка клінганскай мовы і клінганскай культуры, прадстаўленых у прыдуманым сусвеце кінасерыяла «Зорны шлях». Яна падтрымліваецца Paramount Pictures.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут быў заснаваны ў 1992 годзе ва Флаўртаўне, Пенсільванія. Дырэктар Інстытута — доктар навук Лоўрэнс М. Шоўн.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут выдае слоўнікі і размоўнікі клінганскай мовы, пераклады класічных твораў (вядзецца праца па перакладу Бібліі і твораў Шэкспіра на клінганскую мову) і штоквартальны часопіс «HolQeD» (Лінгвістыка). У сярэдзіне лета кожнага года Інстытут праводзіць сходы-qep'a'. Адчыненыя для ўсіх цікаўных, яны складаюцца з урокаў мовы, лекцый і практыкаванняў. Пачынаючы з трэцяга схода, стваральнік мовы Марк Окранд пастаянна наведвае qep'a', дзе яму ўручаюць пытанні па дапаўненню слоўніка мовы. Марк Окранд выконвае запыты, пасля чаго новыя словы публікуюцца ў «HolQeD», а потым на веб-старонцы інстытута.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]