Эльюндзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Элью́ндзі — штучная мова (праект), распрацаваная старэйшым навуковым супрацоўнікам Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандрам Калегавым.

Мова прызначана як для міжнацыянальных зносін, так і для выкарыстання ў сістэме машыннага перакладу (у якасці мовы-пасрэдніка) і машыннай апрацоўкі разнамоўнай інфармацыі. Інакш кажучы, мова эльюндзі (паводле праекта) — гэта мова-пасрэднік для аб’яднання разнамоўнага інфармацыйнага асяроддзя ў адзіны інфармацыйны комплекс. На распрацоўку мовы эльюндзі пайшло больш за 30 гадоў.

Граматыка стваралася на аснове граматыкі эсперанта, але сістэма словаўтварэння знаходзіцца бліжэй да ўсходніх моў (кітайскай, японскай). Мова створана на лічбавай аснове, дзе лічбы заменены новымі знакамі — квазілічбамі (каб сняць асацыяцыю лічба-лік). Каранёвая база складаецца з 77 сэнсавых элементаў, якімі камбінаторна ўтвараюцца 1756 каранёў і далей — уся лексіка. Для самастойнага вывучэння мовы дастаткова школьных агульналінгвістычных ведаў.

Першая апублікаваная кніга мела назву «Граматыка мовы-пасрэдніка Эльюндзі» і была выдадзена ў Ціраспалі ў 1998 годзе (тыраж 2000). Другое, поўнасцю перапрацаванае выданне выйшла таксама ў Ціраспалі ў 2003 годзе — «Міжнародная мова-пасрэднік эльюндзі». Але яшчэ ў 1989 годзе ў часопісе «Праграмныя прадукты і сістэмы» быў надрукаваны артыкул «Знаёмцеся… Эльюндзі». Назва мовы, Эльюндзі, была ўтворана ў першым варыянце ад алфавітнай назвы першых трох квазілічбаў: эль, юн, дзі; потым фанетыка мовы мянялася, але знешняя яе назва (саманазва — Лакемо) заставалася ранейшай. Гаворачыя на эльюндзі называюцца эльюндзістамі. У свой час, прыкладна ў 1988 годзе, у Адэсе і ў Луганску на базе ПК імя Леніна існаваў эльюндзі-клуб, але адсутнасць апублікаванай кнігі не дазволіла ажыццявіць практыку зносін.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Граматыка і фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

Графіка ў мове эльюндзі з’яўляецца першапачатковай, а фанетыка — гэта гукавое адлюстраванне графікі (аналагічна ў матэматычнай сімволіцы: запіс 2+2=4 не залежыць ад свайго фанетычнага адлюстравання). Сістэма фанетызацыі — пазіцыйна-складовая, заснаваная на складовым адлюстраванні кожнага выходнага знака (слова ці марфемы). Кожны склад у спрадвечным (квазілічбавым) слове мовы эльюндзі перадае толькі адзін сэнс ці граматычную функцыю. Усе выходныя склады адкрытыя: пачынаюцца з зычнага і канчаюцца галосным гукам. Націск заўсёды ставіцца на перадапошні склад. Алфавіт эльюндзі складаецца з 16 квазілічбаў: дзесяць асноўных (дзекеты) і 6 дадатковых (гексы). Акрамя гэтага, утворана 10 дадатковых знакаў (метасімвалаў). Выкарыстоўваюцца таксама вядомыя дадатковыя знакі: плюс, мінус, кропка, коска, двукроп’е і іншыя дзекеты адпавядаюць лічбам і маюць з імі агульныя гукі (цвёрдыя зычныя), з якімі звязана фанетызацыя дзекетаў і лічбаў.


Гексы адпавядаюць астатнім лічбам шаснаццатковай сістэмы злічэння (па-за камп’ютарам яна не ўжываецца, і таму адпаведнасць лічбам не прыводзіцца).


Дзесяць эльюндзійскіх метасімвалаў з’яўляюцца спрадвечнымі графемамі (у квадратных скобках дадзены іх алфавітныя назвы):


Фанетызацыя метасімвалаў звязана з гукамі ў іх алфавітных назвах. Знакі-замяшчальнікі выкарыстоўваюцца замест квазілічбавых каранёў і таму ўмоўна адносяцца да квазілічбаў. Знак [эквіоло] магчыма аднесці да лічбаў. Для перадачы ўласных імёнаў створаны дзве азбукі (якая прыжывецца): на аснове ўласных сімвалаў мовы эльюндзі і на аснове лацінскага алфавіта.

Лічбы[правіць | правіць зыходнік]

Лічбы фанетызуюцца згодна са сваімі замацаванымі галоснымі: для адзінак [і], для дзясяткаў [а], для сотняў [у]. У пачатку нумератываў дадаецца склад [тро]. 0 [тролі], 1 [троні], 2 [трові], 3[троті], 4 [трочі], 5 [трокі], 6 [троші], 7 [тросі], 8 [тромі], 9 [тропі], 10 [трона], 20 [трова], 200 [трову], 123 [тронуваті], 901 [тропуні]. Вялікія лічбы фанетызуюцца паводле агульнапрынятага прынцыпу, г. зн. падзяляюцца на разрады: тысячы, мільёны, мільярды, і кожны разрад мае сваю назву.

  • тысячы — [квіоло] — [квіолі]
  • мільёны — [мліоно] — [мліоні]
  • мільярды — [міардо] — [міардзі]
  • трыльёны [кваядро] — [кваядрі]

Калі лічба заканчваецца такім разрадам, г. зн. далей ідуць нулі, то ў канцы назвы разраду вымаўляецца [о], калі потым ідуць іншыя лічбы ці разрады, то ў канцы вымаўляецца [і]. Назва разраду як асобнае слова вымаўляецца з артыкулам. Паміж разрадамі шматзначных лічбаў можа ставіцца прамы апостраф без прабелу, але можа і не ставіцца; тады літара пішацца злітна.

  • 1000 [торні-квіоло]
  • 1001 [троні-квіоло-троні]
  • 315’187 [тротунакі-квіолі-тронумасі]
  • 1’000’000 [троні-мліоно]

Назвы лічбаў больш за 999 трыльёнаў утвараюцца адпаведнымі камбінацыямі назваў дадзеных разрадаў. Напрыклад: 3’000’000’000’000’000’000 [троті-мліоні кваядро]. У мове эльюндзі дадзеная лічба можа быць запісанай і наступным чынам:

[троті-омліоні кваядро].

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Словы пачынаюцца з артыкула (акрамя безартыкулавых слоў, якіх усяго 16). Артыкул — гэта граматычная прыстаўка, як бы артыкль-прыстаўка. Свае артыкулы маюць усе часціны мовы. Карані складаюцца з сэнсавых элементаў (аднаго ці двух). Ёсць усяго 77 невытворных сэнсавых элементаў. Акрамя гэтага, маюцца яшчэ 38 вытворных сэнсавых элементаў. На аснове гэтых сэнсавых элементаў і ўтвараецца ўвесь каранёвы фонд мовы эльюндзі. Табліцы каранёвай базы прыведзены ніжэй. Табліца 1


Табліца 2


Табліца 3

450x600
450x600


Табліца 4


Табліца 5


Словаўтварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы вялікім камбінаторным магчымасцям лічбавых сістэм (пры дапамозе 10 знакаў магчыма адлюстраваць любую лічбу), камбінаторныя магчымасці ў эльюндзі не маюць сабе роўных у параўнанні з іншымі мовамі, як натуральнымі, так і штучнымі. Таму ў словаўтварэнні гэта мова з’яўляецца самадастатковай і не патрабуе запазычанняў з іншых моў, хаця яны ў прынцыпе не забараняюцца. Аманімія недапушчальная паводле тэхналогіі словаўтварэння. Сінанімія непажаданая, але дапушчальная. Сутнасць словаўтварэння ў тым, што ўтвораны сэнсавымі элементамі корань з’яўляецца самастойнай каранёвай марфемай і далей не падзяляецца на складаючыя яго элементы. Для прыкладу возьмем адзін артыкул і два афіксоіды (у квадратных дужках паказана транскрыпцыя):


Два афіксоіды, злучаючыся паміж сабой пры дапамозе метазнака С, утвараюць новы корань — двуафіксоід. Такім чынам, з гэтых трох сэнсавых элементаў утвараюцца наступныя словы, сэнсы якіх матывіруюцца толькі гэтымі элементамі (у фанэтызацыі [нго] — склад сіметрыі; [ё] сааб’ядноўваючы склад):


У дадзеным прыкладзе шэсць першых слоў — аднакаранёвыя словы, шэсць наступных — аднакаранёвыя суфіксальныя, апошняе — двухкаранёвае. Злітна могуць далучацца не больш за чатыры квазілічбы. Колькасць далучэнняў праз дэфіс не абмежавана. У якасці прыкладу яшчэ разгледзім корань [літі] «мова, гаварыць», які ўяўляе сабой злучэнне паўкораня [лі] «жыццё, жывы, адушаўлёны» і паўкораня [ті] «інфармацыя». Ад гэтага кораня ўтвараюцца наступныя аднакаранёвыя словы (фрагмент з эльюндзі-рускага слоўніка):


Сінтаксіс[правіць | правіць зыходнік]

Сінтаксіс мовы эльюндзі ў прынцыпе адпавядае сінтаксісу ўсіх індаеўрапейскіх моў і асабліва мове эсперанта. У мове эльюндзі адрозніваюцца галоўныя і даданыя члены сказа. Парадак слоў — свабодны. Інверсія, як і інтанацыя, не грае граматычнай ролі. Іншымі словамі, свабодны парадак слоў прызначаны выключна для пераадолення моўнага бар’ера. Усе асаблівасці сказа (пытанне, адказ і інш.) афармляюцца выключна сваімі сродкамі, якія не ўключаюць у сябе парадак словаў ці інтанацыю. Так, пытальны сказ афармляецца часціцай [фея], якая ставіцца перад тым словам, да якога адносіцца, а калі адносіцца да ўсяго сказа, то ў канцы яго. Дзеля графічнай кантраснасці прабел паміж словамі павялічаны (падвойны націск клавішы «прабел», а ў канцы сказа ў тэксце ставіцца не адна кропка, а дзве, гл. Узор тэксту). Напрыклад:


[лея зею чаліпі гаго нея]
Я не разумею цябе ([гаго] — прыназоўнік вінавальнага склону)


[вея часуло рако чатіпі фею]
Ён працуе ці вучыцца?


[нея шасуло гадо ладжубо]
Ён будзе працаваць у горадзе ([гадо] — прыназоўнік меснага склону: у, на)


[віктар калі гадо ладжунго, разу касуло гадо ладжубо]
Віктар жыў у вёсцы, але працаваў у горадзе.

Узор тэксту


Першы пасажырскі самалёт з вадародным рухавіком
Савецкі самалёт ТУ-155 — першы пасажырскі лайнер, які лятае на экалагічным вадародным паліве. Ён уяўляе сабой варыянт мадэлі ТУ-154, мае тры рэактыўныя рухавікі і 164 пасадачныя месцы. Бак, напоўнены вадкім вадародам, знаходзіцца ў задняй частцы корпуса. Праблема стварэння вадароднага рухавіка даўно выклікае павышаную цікаўнасць спецыялістаў ва ўсім свеце, перш за ўсё таму, што яго выкарыстанне абяцае значную перавагу з пункту гледжання аховы навакольнага асяроддзя ад забруджання. Падчас спальвання вадароду з кіслародам паветра астатачным прадуктам з’яўляецца галоўным чынам вада. Але лічыцца, што пераход з газавага паліва на вадароднае патрабуе значных капіталаўкладанняў і шырокага міжнароднага супрацоўніцтва.

Праблемы і перспектывы эльюндзі[правіць | правіць зыходнік]

Праблемы эльюндзі як мовы-пасрэдніка міжнацыянальных зносін выявіць практыка зносін у разнамоўных калектывах. Што тычыцца эльюндзі як мовы-пасрэдніка машыннага перакладу, разнамоўнай інфармацыі, то яна можа працаваць толькі ў Юнікодзе, а дзеля гэтага Юнікод трэба дапоўніць сімваламі эльюндзі, якія прыведзены вышэй. У перспектыве магчыма стварэнне вялікай разнамоўнай інфармацыйнай сістэмы.

Такая сістэма — гэта гіпатэтычная сістэма апрацоўкі звышвялікіх патокаў (усе газеты, часопісы, кнігі і г. д.) разнамоўнай інфармацыі. Стрыжнем сістэмы з’яўляецца мова-пасрэднік, на якую аўтаматычна перакладаецца ўся паступаючая інфармацыя. Далей яна «скідваецца» ў своеасаблівы «кацёл» сістэмы, дзе падвяргаецца алгарытмічнай апрацоўцы і далей уваходзіць у вечную і бясконцую памяць сістэмы (усё гэта адбываецца на мове-пасрэдніку). Кожная этнічная мова (мова-удзельнік) пастаянна ці згодна з запытамі атрымоўвае аўтаматычна перакладзеную назад неабходную інфармацыю.

У тэхнічным плане перашкод для стварэння такой сістэмы ў прынцыпе няма — праблемы толькі ў стварэнні, апрабацыі і працаздольнасці мовы-пасрэдніка і ў адпаведных адаптацыях этнічных моў (моў-удзельнікаў).

Стварэнне такой сістэмы, якая, па меркаванні А. В. Калегава, неабходная для далейшага развіцця ўсёй чалавечай цывілізацыі, магчыма толькі пад эгідай UNESCO, ISO і іншых міжнародных арганізацый пры шырокім міжнародным супрацоўніцтве. У сувязі з гэтым неабходна адзначыць, што пачынаючы з 2007 года ў Ціраспалі ў Прыднястроўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі студэнты на добраахвотна-прымусовай аснове ў якасці дыпломных прац ствараюць праграмы па машыннаму перакладу праз мову-пасрэднік эльюндзі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колегов А. В. Знакомьтесь… Эльюнди // Программные продукты и системы, № 1, 1989. С. 70-74.
  • Колегов А. В. Грамматика языка посредника Эльюнди. 1-е изд. — Тирасполь, РИО ПГУ, 1998. — 200 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]