Перайсці да зместу

Гіперсхематычныя мовы

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіперсхематы́чныя мо́вы — апастэрыёрныя міжнародныя штучныя мовы схематычнага тыпу, у якіх марфемы маюць апрыёрны характар, але карані маюць паходжанне з натуральных моў[1]. У кантынууме апастэрыёрнасці (ад меншай апастэрыёрнасці да большай) ідуць пасля апрыёрных і папярэднічаюць гіпасхематычным.

Прыкладамі гіперсхематычных моў з’яўляюцца эсперанта і іда. Так, у эсперанта паказальнікі назоўніка (-о) і прыметніка (-а) з’яўляюцца апрыёрнымі.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20121023040458/http://www.miresperanto.narod.ru/esperantologio/tipologija.htm Кузнецов С. Н. К вопросу типологической классификации искусственных языков