Джэймс Кук Браўн
Джэймс Кук Браўн | |
---|---|
англ.: James Cooke Brown | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jim Brown |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1921[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 2000[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнаўства |
Жанр | навуковая фантастыка |
Джэймс Кук Браўн (англ.: James Cooke Brown, 21 ліпеня 1921 — 13 лютага 2000) — сацыёлаг, пісьменнік-фантаст, аўтар штучнай мовы лаглан.
Браўн стварыў у адносна маладым узросце настольную гульню "Кар'еры" ("Careers"), якая стала вельмі папулярнай у ЗША. Прыбытак ад вытворчасці гэтай гульні даў яму магчымасць займацца такімі не прыносячымі даходу справамі, як канструяванне моў.
У апошнія гады свайго жыцця напісаў чарнавік твора па эканоміцы, у якім ён прапаноўваў пераход ад рынку працы да рынку працоўных месцаў. У кнізе параўноўваў эканоміку са стыкоўкай касмічных караблёў, і некалькі белетрычна, рабіў вывад, што камп'ютары, якія здольны дакладна састыкаваць касмічныя караблі, здольны таксама ўпарадкаваць рынак працоўных месцаў.
Аўтар навукова-фантастычнага рамана The Troika Incident (1970).
Памёр на Вогненнай зямлі з-за сардэчнага прыступу падчас падарожжа вакол Паўднёвай Амерыкі на яхце.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139849408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 James Cooke Brown // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139849408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ http://www.jobmarketbook.com/About.html
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Джэймс Кук Браўн на сайце Internet Speculative Fiction Database (англ.)
- Біяграфія Джэймса Кука Браўна на сайце BoardGameGeek (англ.)