Перайсці да зместу

Ыфкуіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ыфкуіл
Саманазва Elartkʰa
Створаны John Quijada[d]
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Катэгорыя штучная мова, апрыёрная мова і experimental language[d]
Тып пісьменнасці лацінскае пісьмо і Ithkuil[d]
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3
Штучныя мовы

Ыфку́іл ці Іфкуіль (іфк. Iţkuîl) — апрыёрная штучная мова філасофскага кірунку. Мае складаную граматыку і шырокі набор фанем, што робіць мовы вельмі цяжкай для вывучэння. Мову стварыў Джон Кіхада ў 1978 годзе і апублікаваў у 2004. У мове ставіцца мэта пазбегнуць шматсэнсоўнасці ў чалавечых зносінах аддаючы перавагу дакладнасці. У мове існуе 3600 базавых каранёў, з якіх пры дапамозе логікі магчыма стварыць іншыя словы. Напрыклад, з корня köl (гаварыць), утвараюць köloikt (маліцца), kölqû (маліцца), kölëpt (хлусіць) і г. д. Мова мае таксама ўласны фантазійны алфавіт з магчымасцю лацінскай транскрыбцыі.

Сам аўтар не здольны вольна гаварыць на Ыфкуіле, але шмат людзей на Украіне і ў Расіі выказваюць намер вывучыць яе.

Прыклад пісьменства на Ыфкуіле

Апісанне мовы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лексіка: лексіка складаецца з 3600 каранёў маючых 2 ці 3 зычных гука: кожны корань мадыфіцыруецца паводле вельмі цяжкіх граматычных правілаў.
  • Фанэтыка: Ыфкуіл мае складаную фанэтыку (65 зычных і 17 галосных гукаў). Вымаўленне асобных гукаў можа выклікаць цяжкасці.
  • Марфалогія: Ыфкуіл сінтэтычная аглютынатыўная мова, у якой існуюць гукавыя націсковыя, танальныя змены і шматлікія афіксы.