Перайсці да зместу

Унітарыё

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Унітарыё
Год стварэння 1987
Катэгорыя штучная мова
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3
Штучныя мовы

Унітарыё (Unitario) — міжнародная штучная мова, распрацаваная ў Германіі Рольфам Рымам. Свае распрацоўкі Рым выдаў пад псеўданімам Марыа Плэйер, які верагодней за ўсё утвораны ад імя іншага інтэрлінгвіста — Марыа Пэі. Публікацыя была зроблена ў 1989 годзе, а датай вынаходніцтва мовы лічаць 1987 год. Мова унітарыё з'яўляецца планавай мовай і адносіцца да групы эсперантоідаў. Унітарыё мае дзве разнавіднасці: "мінімальная мова" — Унітарыё 2001 (апублікавана ў 1989 годзе) і поўную версію — Унітарыё 2002 (пакуль не плануецца да публікацыі). У 1994 годзе была выдадзена кніга "Кароткая граматыка Унітарыё ў параўнанні з інтэрлінгвай і эсперанта". Верагодна Рольф Рым застаўся адзіным чалавекам, які валодаў гэтым лінгвапраектам. У 1991 годзе ён стаў займацца інтэрлінгвай (гэта магчыма заўважыць па яго працах у галіне сваёй мовы), а пасля увогуле знік з інтэрлінгвістыкі

Прыклад тэкстаў на мове унітарыё

[правіць | правіць зыходнік]

1. Ойча наш Patro notra, kveja tuo in hewine estas, tuja nomino esti sanktifikate; tuja imperio weni; tuja wolunto ockurius, como in la hewinetnto sur la terra; nostra pano kvotidiane al nos-mismos doni hodie; cay pardoni nos nostros debitoyn, como tambien numos nostros debitoroyn pardonamas; nenio nos condutsi in temptatsion, sed liberi nos delle pecato. 2. La flamo della cutsino estas caliente; la akva in kaserola tambien estas caliente — Агонь у печы — гарачы, вада ў каструлі таксама гарачая).