Брагін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: ў валоданні → ва ўладанні, зi → зі using AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 81: | Радок 81: | ||
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. |
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. |
||
== Культура == |
|||
* [[Брагінскі гісторыка-краязнаўчы музей]] |
|||
== Вядомыя асобы == |
== Вядомыя асобы == |
||
* [[Адам Міхал Ракіцкі|Адам-Міхал Францавіч-Антоніевіч Ракіцкі]] (каля 1740 — 28 сакавіка 1779), [[Кашталяны менскія|кашталян менскі]] 1777—1779, уласнік Брагіна |
* [[Адам Міхал Ракіцкі|Адам-Міхал Францавіч-Антоніевіч Ракіцкі]] (каля 1740 — 28 сакавіка 1779), [[Кашталяны менскія|кашталян менскі]] 1777—1779, уласнік Брагіна |
Версія ад 21:52, 17 красавіка 2014
Гарадскі пасёлак
Брагін
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Брагін — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Брагінскага раёна, на беразе р. Брагінка. Насельніцтва 3,7 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1147 г. У 1241 або 1242 г. спалены мангола-татарамі. З 1360-х як уласнасць вялікіх князёў уваходзіў у склад ВКЛ. У 15—16 ст. існаваў Брагінскі замак. У канцы 16 — 2-й пал. 17 ст. належаў Вішнявецкім. Падчас антыфеадальнай вайны (1648—1651) у 1648 г. жыхары Брагіна адчынілі браму войскам Б. Хмяльніцкага. За гэта горад быў разбураны войскамі Рэчы Паспалітай, замак не аднаўляўся.
У 1754 маёнтак Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве быў куплены ў княгіні Елізаветы Замойскай за 550 000 злотых ашмянскім войскім (1749–1759) Францам-Антоніем Мікалаевічам Ракіцкім (пам.1759), лідарам групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце ВКЛ. З таго часу Брагін заставаўся ва ўладанні Ракіцкіх да 1880-х.
У 19 ст. цэнтр воласці Рэчыцкага павета. З 1938 г. — гарадскі пасёлак.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Культура
Вядомыя асобы
- Адам-Міхал Францавіч-Антоніевіч Ракіцкі (каля 1740 — 28 сакавіка 1779), кашталян менскі 1777—1779, уласнік Брагіна
- Людвік Міхалавіч Ракіцкі (1775—1829-?), рэчыцкі павятовы маршалак 1802—1811, мінскі губернскі маршалак 1811—1814
- Міхал Рафалавіч Ракіцкі (1797—1853), рэчыцкі павятовы маршалак, уласнік Брагіна
- Сяргей Палуян (1890—1910), беларускі публіцыст, празаік і літаратуразнавец пач. 20 ст.
Літаратура
- Брагин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;