Аляхновіцкае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др катэгорыі
Радок 14: Радок 14:
{{Рэльеф Беларусі}}
{{Рэльеф Беларусі}}


[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Узвышшы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Маладзечанскага раёна]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Маладзечанскага раёна]]

Версія ад 19:19, 20 ліпеня 2020

Аляхновіцкае ўзвышша — паўночна-заходняя частка Мінскага ўзвышша, якая знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. На паўднёвым захадзе абмежавана далінай Заходняй Бярэзіны, на паўночным усходзе — далінай Ушы. На поўначы стромкім уступам падыходзіць да забалочанай Нарачана-Вілейскай нізіны.[1]

Рэльеф узвышша плоскахвалісты, з адноснымі перавышэннямі каля 5 м. Ускраіны крутыя, зыходзячы да рачных далін, утвараюць высокія схілы да 20 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, ў асноўным выкарыстоўваюцца пад пашу. Расліннасць прадстаўлена на схілах хмызнякамі і масівамі лесу.[1]

Вышэйшая кропка Аляхновіцкага ўзвышша — 313 м. Назвы не мае. Знаходзіцца на лясістым пагорку паміж вёскамі Уланаўшчына, Гірдзі і Воўкаўшчына Маладзечанскага раёна, у 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Маладзечна. Вяршыня пазначана разбураным трыянгулятарам.

Зноскі

Спасылкі