Баранавіцкая раўніна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баранавіцкая раўніна (2001)
Баранавіцкая раўніна (1977)

Баранавіцкая раўнінараўніна на поўначы Брэсцкай і поўдні Гродзенскай абласцей Беларусі. Працягласць з захаду на ўсход 90 км, з поўначы на поўдзень 60 км. Сярэдняя вышыня 180—190 м над узроўнем мора, максімальная вышыня 218 м (каля вёскі Канюхі Ляхавіцкага раёна). Плошча 2,2 тыс. км².

Згладжаны рэльеф раўніны сфармавалі ледавіковыя воды. Тут пераважае спадзіста-хвалісты рэльеф, які месцамі пераходзіць у спадзіста-ўвалісты і буйнаўзгоркавы (каля далін Шчары і Лахазвы) з перавышэннямі 30—40 м. Па схілах далін утварыліся яры глыбінёю 3—4 м. На паўночным усходзе знаходзіцца азёрна-ледавіковая катлавіна з Калдычэўскім возерам у цэнтры, з якога бярэ пачатак рака Шчара. На памежжы з Палессем развіты выдмы, эолавыя грады і масівы вышынёй 3—5 м. На паверхні пашыраны водна-ледавіковыя пясчаныя, радзей супясчаныя і сугліністыя адклады асноўнай марэны.

Пад лясамі 31% тэрыторыі, у цэнтральнай частцы 2 буйныя масівы з хвоі і шыракалістых парод. На раўніне знаходзяцца Баранавіцкі і Слонімскі біялагічныя заказнікі дзяржаўнага значэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]