Вілейская раўніна
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0_%282001%29.svg/250px-%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0_%282001%29.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8D%D0%BC%D0%B0_%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB.jpg/250px-%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8D%D0%BC%D0%B0_%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB.jpg)
Вілейская раўніна — фізіка-геаграфічны раён Заходне-Беларускай правінцыі ў паўночнай частцы Гродзенскай, Мінскай і на паўднёвым захадзе Віцебскай абласцей; адпавядае тэрыторыі геамарфалагічных раёнаў Вілейская нізіна і Крывіцкая раўніна. Распаўсюджаныя водна-ледавіковыя, другасна-марэнныя, радзей азёрна-алювіяльныя і пойменныя ландшафты.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вілейская раўніна мяжуе з Нарачанскай раўнінай і Свянцянскімі градамі на поўначы, Верхнебярэзінскай нізінай і Мінскім узвышшам на ўсходзе, Ашмянскім узвышшам на поўдні і захадзе. Даўжыня ў паўночна-ўсходнім напрамку каля 130 км, шырыня 40-100 км.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]У тэктанічным дачыненні раўніна прымеркавана да Прыбалтыйскай монакліналі і Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Антрапагенавыя (пераважна марэнныя, водна-ледавіковыя) адклады магутнасцю 80-140 м залягаюць у асноўным на дэвонскіх (на ўсходзе), а таксама на кембрыйскіх, сілурыйскіх, ардовікскіх, радзей крэйдавых (на захадзе) пародах. Асадкавы чахол складзены пародамі верхняга пратэразоя, перакрытымі адкладамі кембрыя (на захадзе), дэвону (на ўсходзе), антрапагену.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Паверхня раўніны плоская, плоскахвалістая, слабахвалістая з абсалютнымі адзнакамі ад 150—180 м (на захадзе) да 175—200 м (на ўсходзе). Максімальная адзнака 223 м (ля вёскі Івашынавічы Вілейскага раёна), самы нізкі пункт — вусце ракі Нарач (137,4 м).
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя тэмпература студзеня −6,6 °C, ліпеня 17,6 °C. Ападкаў выпадае 656 мм у год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дрэнуюць тэрыторыю р. Вілія з прытокамі Ашмянка, Ілія, Нарач, Сэрвач, Страча, Уша. На Віліі пры ўпадзенні ў яе Сэрвачы, Іліі, Касуткі — буйное Вілейскае вадасховішча. Стварэнне вадасховішча і Вілейска-Мінскай воднай сістэмы прывяло да актывізацыі эразійных і абразійных працэсаў.
Глебы і расліннасць
[правіць | правіць зыходнік]Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і інш.
Пад лесам 42 % (лясы хваёва-ялова-бярозавыя, альховыя), пад раллёй да 39 % плошчы. Балоты і лугі нізінныя, часткова асушаныя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3