Воранаўская раўніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воранаўская раўніна
літ.: Eišiškių plynaukštė
Эйшышская раўніна
Каардынаты: 54°10′ пн. ш. 25°20′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Літва
physical
Воранаўская раўніна
Воранаўская раўніна

Воранаўская раўніна — геамарфалагічны раён у Гродзенскай вобласці Беларусі, водна-ледавіковая раўніна, у фізіка-геаграфічным раянаванні разглядаецца як частка Лідскай раўніны, на тэрыторыі Літвы адрозніваецца Эйшышская раўніна (літ.: Eišiškių plynaukštė). З’яўляецца водападзелам прытокаў Нёмана: Дзітвы, Жыжмы, Гаўі, Мерачанкі.

Геалогія і рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

У тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да паўночнай часткі Беларускай антэклізы. Усходнюю палову займае Воранаўская брахіантыкліналь, адкуль крышталічныя пароды спадзіста паніжаюцца ва ўсе бакі ад −40 м да −100…−150 м на захадзе. Карэнныя пароды прадстаўлены мелавымі адкладамі, на захадзе — неагенавымі пясчана-гліністымі. Магутнасць антрапагенавых адкладаў ад 100—130 м да 150—230 м па лагчынах ледавіковага выворвання.

Асаблівасцю геамарфалогіі раёна служыць паўднёвая мяжа паазерскага зледзянення, якая праходзіць па раўніне. Пераважаюць вышыні ад 160 да 190 м. На асобных участках на поўдні і поўначы дасягаюць 207—211 м, там адзначаюцца буйнаўзгорыстыя і градава-ўзгорыстыя формы краявых ледавіковых комплексаў, пашыраны тэрмакарставыя западзіны, а вяршыні ўзгоркаў прадстаўлены камамі.

Грады даўжынёй да 2 км і ўзгоркі дыяметрам да 1 км ускладняюцца ізаметрычнымі формамі меншага рангу. Насоўныя скібы, арыентаваныя з поўначы на поўдзень, прыціснутыя адна да адной, збудаваныя з марэнных і водна-ледавіковых адкладаў апісаны паблізу вёсак Лазарышкі, Рамашканцы.

Тэрыторыя з вышынямі 150—170 м на поўначы занята паазерскай і сожскай водна-ледавіковымі раўнінамі, рассечанымі лагчынамі сцёку расталых ледавіковых вод. У вярхоўях Жыжмы выдзяляецца забалочаная азёрна-алювіяльная раўніна з адзнакамі паверхні 165—170 м.

Глебы і расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Глебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

Пад лесам прыкладна чацвёртая частка тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лопух П. С. Вороновская равнина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)