Лучоская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лучоская нізіна
Каардынаты: 54°48′ пн. ш. 30°24′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 155—175 м
Працягласць з поўначы на поўдзень 50 км
Працягласць з захаду на ўсход 50—60 км
Плошча 2300 км²
physical
Лучоская нізіна
Лучоская нізіна
physical
Лучоская нізіна
Лучоская нізіна
Лучоская нізіна (2001)
Лучоская нізіна (1977)

Лучо́ская нізіна[1][2], Лучосы нізіна — нізіна на паўночным усходзе Беларусі, у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім, Аршанскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці.

Працягласць з поўначы на поўдзень 50 км, з захаду на ўсход 50—60 км. Плошча 2,3 тыс. км²[1]. Вышыня над узроўнем мора 155—175 м. Паверхня нізіны палогая, месцамі плоская, падзеленая далінамі рэк, латочынамі сцёку і катлавінамі. Адносныя вышыні да 3 м. Раўніннасць рэльефу парушаюць азёрныя катлавіны, марэнныя ўзгоркі, камы, озы, выдмы.

Рачная сетка належыць пераважна да басейна Заходняй Дзвіны. Асноўная рака — Лучоса з прытокамі Абалянка, Чарніца, Сухадроўка; на поўдні працякае Аршыца (прыток ракі Дняпро), таксама Ардзяжанка. Даліна Лучосы і яе скразныя дзялянкі выкарыстоўваліся як валокі на водным шляху ад Заходняй Дзвіны да Дняпра (З варагаў у грэкі). Азёры: Вялікае Арэхаўскае, Серакаротня, Дзе́вінскае, Казённае, Зелянско́е (Бабінавіцкае), Скрыдлева, Кічына, Ардышэва і інш.

Пад лесам да 40 % тэрыторыі. На поўначы і паўднёвым усходзе пераважаюць буйныя масівы драбналіставых лясоў (барадаўчатабярозавых, шэраалешнікавых і асінавых). Хваёвыя лясы захаваліся ўздоўж Лучосы і Чарніцы, яловыя сустракаюцца невялікімі масівамі. На паўночным захадзе і ў цэнтры нізіны распаўсюджаныя пазаабалонавыя мурожныя лугі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]