Адрыян VI, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Папа Рымскі Адрыян VI
Hadrian VI.jpg
218-ы Папа Рымскі
9 студзеня 1522 — 14 верасня 1523
Інтранізацыя:

31 жніўня 1522

Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Леў X

Пераемнік:

Клімент VII


Прафесія:

багаслоў, прафесар універсітэта, ксёндз

Нараджэнне:

2 сакавіка 1459[1]
Утрэхт, Утрэхцкае біскупства[d], Свяшчэнная Рымская імперыя

Смерць:

14 верасня 1523[1] (64 гады)
Рым, Папская вобласць

Пахаванне:

Санта-Марыя-дэль-Аніма[d]

Прыняцце свяшчэннага сану:

30 чэрвеня 1490

Кардынал з:

1 ліпеня 1517

Commons-logo.svg Папа Рымскі Адрыян VI на Вікісховішчы

Адрыян VI (Hadrian Florenszoon; 2 сакавіка 1459 — 14 верасня 1523), папа рымскі (1522—1523).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын рамесніка з Утрэхта. Выхоўваўся за кошт брацтва агульнажыцця, вывучаў багаслоўе і царкоўнае права ў Лёвене, дзе быў потым прафесарам. У 1507 па даручэнні імператара Максіміліяна выхоўваў яго ўнука, будучага імператара Карла V, з 1517 — кардынал. 9 студзеня 1522 абраны папай.[2] Адрыян VI на гэты час знаходзіўся ў Іспаніі і не спяшаўся прыехаць у Рым і ягоная каранацыя адбылася толькі 31 жніўня 1522, стаўшы папай ён не змяніў сваё імя[3].

У палітыцы Адрыян VI арыентаваўся на Габсбургаў і шукаў замірэння з прадстаўнікамі рэфармацыі[3]. Нягледзячы на свае перакананні, што рэформы ў каталіцкай царкве неабходныя, ён зрабіў на гэтым шляху няшмат, бо сустрэў моцны супраціў[2]. Адрыян VI — апошні папа неітальянскага паходжання аж да пантыфікату Яна Паўла II[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]