Андрэй Віктаравіч Салавей
Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Салавей | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 снежня 1994[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Андрэй Салавей (нар. 13 снежня 1994, Бяроза) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2021).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама».
У сезоне 2013 толькі ў другой палове стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выхадзіў на замену. 1 верасня 2013 года забіў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1).
У першай палове 2014 не гуляў з-за траўмы, у чэрвені 2014 года вярнуўся ў строй. У лістападзе 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове брэстчан, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазіцыі нападніка.
У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2016 года адправіўся на зборы ва Узброеныя Сілы[5], у верасні вярнуўся ў каманду. У першай палове сезона 2017 выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У студзені 2019 года пакінуў слонімскі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[9]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў клуба, у сезоне 2020 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[10]. Стаў адным з лідараў каманды ў Вышэйшай лізе і найлепшым яе бамбардзірам. Па выніках сезона заняў другое месца ў спісе бамбардзіраў Вышэйшай лігі пасля Дэмбо Дарбо, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам года Беларусі[11].
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта з «Гомелем» у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2015 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі. Свой адзіны матч за моладзевую зборную згуляў 6 верасня таго ж года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2017 супраць Славакіі, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне.
2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2022
Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020 (21 гол)
Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2021
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Футбаліст года Беларусі: 2021
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Андрэй з’яўляецца малодшым братам Арцёма Салаўя, футбаліста алімпійскай зборнай Беларусі.
Зноскі
- ↑ Andrey Solovei // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/andrey_solovey/
- ↑ Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским "Динамо"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у брестского "Динамо" права на Павлюковца и Соловья
- ↑ Футбол. Игорь Криушенко: Соловей сейчас в армии. Служит в резерве сорок дней
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расторг контракт с Андреем Соловьем
- ↑ Андрей Соловей и Чешун перейдут в «Слоним-2017», 23-летний Дручик завершил карьеру
- ↑ Четыре игрока покинули "Слоним-2017"
- ↑ Лучший бомбардир "Слонима-2017" перешел в "Локомотив"
- ↑ "Гомель" объявил о подписании лучшего бомбардира первой лиги Соловья
- ↑ Лучшим футболистом Беларуси в 2021 году признан Андрей Соловей
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Соловья
- Нарадзіліся 13 снежня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Слонім-2017
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск