Бенедыкт XII, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Папа Рымскі Бенедыкт XII
фр.: Benoît XII
Papa Benedictus Duodecimus.jpg
197-ы Папа Рымскі
20 снежня 1334 — 25 красавіка 1342
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Ян XXII

Пераемнік:

Клімент VI


Прафесія:

клерык, ксёндз

Нараджэнне:

1285?
Saverdun, Францыя

Смерць:

25 красавіка 1342(1342-04-25)
Авіньён, Францыя

Пахаванне:

Авіньёнскі сабор[d]

Commons-logo.svg Папа Рымскі Бенедыкт XII на Вікісховішчы

Бенедыкт XII (лац.: Benedictus PP. XII, свецкае імя — Жак Фурнье, фр.: Jacques Fournier; 1280-я (1285?) — 25 красавіка 1342) — папа рымскі з 20 снежня 1334 да 25 красавіка 1342 г.

Быў сынам млынара з Савердэна (каля Фуа, Паўднёва-Заходняя Францыя). Уступіў у ордэн цыстэрцыянаў, дзе атрымаў грунтоўную багаслоўскую адукацыю. Быў абатам манастыра Фанфруад, затым біскупам Памье і Мірэпуа і, нарэшце, кардыналам.