Узляны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Узляны)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Узляны
Uzliany (20).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Паляны, Вузляны
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222844
Аўтамабільны код
5
Узляны на карце Беларусі ±
Узляны (Беларусь)
Узляны
Узляны (Мінская вобласць)
Узляны

Узля́ны[1] (трансліт.: Uzliany, руск.: Узляны) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на левым беразе ракі Вушанка. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. За 35 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнага прыпынку Седча на лініі МінскАсіповічы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Узляны з дарогі на Азярычына.
Цэнтральная вуліца.

Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Узляны мае балцкае паходжанне і адпавядае літоўскаму uzlos — гаць, насціл з жэрдак на гразкай дарозе[2]. Таксама існуе версія пра паходжанне назвы ад слова вузел, бо вёска стаіць на скрыжаванні дарог, «звязвае» паміж сабой шматлікія паселішчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню у афіцыйных дакументах згадваецца ў 2-й палове XVII ст. Узляны дзяліліся на дзве паловы: у мястэчку Узляны пражывала ў асноўным яўрэйскае насельніцтва, у сяле Паляны – пераважала беларускае. Першая згадка пра сяло Паляны адносіцца да пачатку XVII ст. Гэта было невялікае паселішча, якое належала памешчыку.

Пазней Узляны з ваколічнымі вёскамі перайшлі ў валоданне Віленскага біскупства. У 1771 годзе біскуп віленскі Ігнацы Якуб Масальскі аддзяліў Узляны ад парафіі пярэжырскай, фундаваў тут царкву Покрыва Багародзіцы.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) — у Расійскай імперыі, у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Расійскія ўлады адабралі маёнтак у Касцёла і перадалі яго генералу Пятру Аляксеевічу Ісленеву, які ў 1803 годзе саступіў гэтую маёмасць генералу Адаму Длускаму. Апошні ў 1805 годзе перадаў Узляны Паўлу Сакеру, які быў родам з Курляндыі. У 1829 годзе ў Міхала, сына Паўла Сакера, маёнтак набыў Ярэма Стрэнкоўскі. У 1840 годзе ўдава Стрэнкоўская падзяліла Узляны паміж сваімі дочкамі — Зузанай, жонкай Івана Лапава (Яна Лапы), і Юліяй, жонкай Багуслава (Арцёма Георгіевіча) Копцава (Копаця). Копцавым дасталіся Узляны, а другая палова, названая ў народзе «Зузанполем» ад пабудаванага фальварка, належала Лапавым. У гэты ж час каля 200 яўрэяў «аселі» ў гэтай мясцовасці. Займаліся яны пераважна рознічным гандлем, бо мястэчка атрымала прывілей на нядзельны торг[3].

У 1886 годзе 73 двары, 624 жыхары, ёсць праваслаўная царква, вінакурны завод, яўрэйская малітоўная школа. У канцы XIX ст. сярод землеўладальнікаў Узлян значыліся Філіпіна Мацвееўна Копаць, дваранка, каталічка – маёнтак Узляны Пярэжырскай воласці, 300 дзесяцін зямлі, Міхал Паўлавіч Трафімаў, ганаровы грамадзянін, праваслаўны – маёнтак Сузанполь (Зузанполе), 200 дзесяцін зямлі[4].

У 1897 годзе ў вёсцы 135 двароў, 805 жыхароў, 2 хлебазапасныя магазіны; сяло — 76 двароў, 570 жыхароў, другая вёска — 75 двароў, 562 жыхары, маёнтак — 3 двароы, 67 жыхароў. У 1898 годзе пабудаваная новая (драўляная) Пакроўская царква. У 1903 годзе адкрытая царкоўна-прыходская школа[5].

На пачатку XX ст. на месцы сучаснага населенага пункта было 2 вёскі з назвай Узляны. У 1909 годзе вёскі Узляны: 1 — 75 двароў, 502 жыхары; 2 — 76 двароў, 570 жыхароў; мястэчка — 105 двароў, 876 жыхароў, праваслаўная царква, сінагога, паштова-тэлеграфнае аддзяленне; маёнтак — 3 двары, 67 жыхароў; праводзіліся штотыднёвыя таржкі[5]. У 1914 годзе ва Узлянах дзейнічала Дзяржаўная ашчадная каса № 117 пры Мінскім аддзяленні Дзяржаўнага банка.

У 1917 годзе ў мястэчку — 102 двары. 690 жыхароў, у сяле — 78 двароў, 438 жыхароў; у вёсцы — 103 двары, 521 жыхар; у маёнтку — 39 жыхароў[5].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Помнік загінулым яўрэям.
Помнік на месцы бою 4 ліпеня 1944 года.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупаваная войскамі Германскай імперыі[5].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Узляны абвешчаныя часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад БССР. З снежня 1919 года да ліпеня 1920 года вёска акупаваная войскамі Польшчы[5].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася каля 70 дзяцей, працавалі 2 настаўнікі. 3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года); з 18 студзеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім, з 6 ліпеня 1935 года ў Смілавіцкім, з 11 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёнах[5]. У 1933 годзе былі калгасы імя Сталіна і імя Леніна, 2 млыны, шавецкая майстэрня, 2 кузні. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці[5].

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 года была акупавана войскамі нацысцкай Германіі. 8 кастрычніка 1941 года нямецкая адміністрацыя здзейсніла забойства 375 мірных жыхароў — яўрэяў, якія жылі ў Вузлянах. Дзейнічала антыфашысцкае падполле, у ваколіцах вёскі — савецкая партызанскай брыгада «Беларусь». 4 ліпеня 1944 года пры савецкім вызваленні раёна каля вёскі ў баі адзначыліся салдаты 5-й батарэі 220-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 48-й арміі пад камандаваннем гвардыі капітана А. К. Леанцюка, якія з узводам прыдадзеных танкаў у ходзе 3-гадзіннага бою адбілі 6 варожых атак, забілі больш за 600 салдат і афіцэраў, 2 самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі, 4 мінамёты, 9 аўтамашын і бронетранспарцёраў, 6 кулямётаў. Г. А. Леанцюку, гвардыі сяржантам Д. Л. Чапусаву, А. Р. Чарняку, Я. Г. Курачкіну і гвардыі малодшаму сяржанту В. Ф. Токараву (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[5].

З 8 красавіка 1957 года ў Навапольскім сельсавеце. з 20 студзеня 1960 года ва Уздзенскім, з 25 снежня 1962 года ў Пухавіцкім раёнах[5]. У 1960 годзе ў вёсцы 120 жыхароў. У 1970 годзе 166 двароў, 447 жыхароў, цэнтр калгаса імя Куйбышава[5]. У 2002 годзе 151 двор, 399 жыхароў. Да 28 мая 2013 года вёска была цэнтрам Узлянскага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 — 73 двары, 624 жыхары.
  • 1897 — 690 жыхароў.
  • пачатак XX ст.: 1-я вёска — 75 двароў, 502 жыхары; 2-я вёска — 76 двароў, 502 жыхары; маёнтак — 3 двары, 67 жыхароў; мястэчка — 105 двароў, 867 жыхароў.
  • 1917 — 5 населеных пунктаў з назвай Узляны: мястэчка — 102 двары, 690 жыхароў; сяло — 78 двароў, 438 жыхароў; вёска (яна ж Паляны) — 103 двары, 521 жыхар; два маёнткі — 78 жыхароў.
  • 1970 — 166 двароў, 447 жыхароў.
  • 1999 — 436 чалавек.
  • 2002 — 151 двор, 399 жыхароў.
  • 2010 — 275 чалавек.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Мэханічныя майстэрні
  • Ашчадная каса
  • Комплексны прыёмны пункт побытавага абслугоўваньня
  • Крама

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашкольная ўстанова
  • Базавая школа

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фэльчарска-акушэрскі пункт
  • Втэрынарны ўчастак

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік загінулым яўрэям.
  • Яўрэйскія могілкі
  • Брацкая магіла савецкіх войнаў і партызан (1941—1944 гады)
  • Помнік на месцы бою воінаў артылерыстаў 4 ліпеня 1944 года

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Узляны // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 190. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вузля́ны
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 383.
  3. Jelski A. Uźlany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 869
  4. Список землевладельцев Минской губернии, Мн., 1889
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 5,9 Узляны // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 190. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]