Вэнтспілс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Вэ́нтспілс[3] (был. Вінда́ва, лат.: , ням.: Windau) — горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). 189 км ад Рыгі. Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).
Першая летапісная згадка — 1290 г. У сярэднявеччы Вэнтспілс быў ганзейскім горадам.
Вэнтспілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.
Буйны турыстычны цэнтр. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей. У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola). Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны. Вэнтспілскі аэрапорт — адзін з чатырох у Латвіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам. Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз. У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта. Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (1642—1681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй. Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму — прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў. Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку.
Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб’ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам.
Клімат Вэнтспілса (1977 - 1991) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 6,9 | 13,2 | 12,5 | 23,8 | 28,9 | 30,9 | 30,4 | 37,8 | 27,8 | 22,0 | 11,0 | 8,6 | 37,8 |
Сярэдні максімум, °C | 0,1 | 1,3 | 3,6 | 9,3 | 15,1 | 18,3 | 20,1 | 20,2 | 16,7 | 12,4 | 5,9 | 2,2 | 10,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,6 | −3,3 | 0,1 | 3,6 | 9,8 | 13,4 | 16,1 | 16,2 | 12,4 | 8,6 | 3,9 | −0,3 | 6,5 |
Сярэдні мінімум, °C | −7,8 | −9,1 | −3,7 | 1,8 | 7,3 | 11,0 | 14,3 | 14,0 | 9,6 | 4,9 | 0,2 | −6,4 | 3,0 |
Абсалютны мінімум, °C | −23,4 | −26,4 | −15,2 | −3,6 | 0,1 | 3,6 | 8,7 | 7,4 | 1,3 | −6,3 | −10,8 | −24,7 | −26,4 |
Тэмпература вады, °C | 0,5 | 0,4 | 0,8 | 4,5 | 9,8 | 13,1 | 16,5 | 17,2 | 13,7 | 9,4 | 4,7 | 1,4 | 7,7 |
Крыніца: ЕСІМА |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Нацыянальны склад насельніцтва горада на 2011 год[12]:
Нацыянальнасць | Колькасць, чал. (2011) |
% |
---|---|---|
Латышы | 22 045 | 56,89 % |
Рускія | 11 136 | 28,74 % |
Беларусы | 1673 | 4,32 % |
Украінцы | 1693 | 4,37 % |
Палякі | 396 | 1,02 % |
Літоўцы | 319 | 0,82 % |
Іншыя | 1488 | 3,84 % |
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- Футбольны клуб «Вэнтспілс» — чэмпіён Латвіі (2006, 2007, 2008);
- Баскетбольны клуб «Вэнтспілс».
Гарады пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Віктараўна Бокун (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Томс Лэйманіс (нар. 1994) — латвійскі баскетбаліст.
- Байба Арвідаўна Рыўжа (нар. 1949) — латвійскі эканаміст.
- Галіна Мікалаеўна Саглаева (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Клавс Чаварс (нар. 1996) — латвійскі баскетбаліст.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 176-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ а б в г д е ё ж з http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
- ↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 28 снежня 2022.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ Даныя афіцыйнага статыстычнага партала Кабінета міністраў Латвіі Архівавана 5 снежня 2012. (недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вэнтспілс
- Сайт горада Архівавана 14 верасня 2012.